Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89:
Клімат Аргенціны вельмі разнастайны. Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што тут знаходзяцца населеныя пункты, дзе была зафіксавана і самая высокая і самая нізкая тэмпература ў Паўднёвый Амерыцы. Галоўным кліматаўтваральным фактарам з'яўляецца працягласць Аргенціны з поўначы на поўдзень, якая дазваляе паўночным рэгіёнам краіны знаходзіцца ў трапічным поясе, паўднёвым — ва ўмераным. Нягледзячы на адносна нязначную "шырыню", усходнія раёны Аргенціны атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым заходнія ў трапічных і субтрапічных шыротах; ва ўмераным поясе сітуацыя адваротная: перанос паветраных масаў змяняецца на заходні, што ператварае [[Патагонскія Анды]] ў адзін з вількотных куткоў мацерыка, сама ж Патагонія вельмі засушлівая. На клімат усходніх субтропікаў уплывае цёплае [[Бразільскае цячэнне]], якое паляпшае ўвільгатненне паўночнага ўсходу. Халоднае [[Фалклендскае цячэнне]] — парастак цячэння Заходніх вятроў — робіць умераны клімат Патагоніі яшчэ больш прахалодным. У перыяд ранняга лета (кастрычнік - студзень) надвор'е часта псуе вецер [[пампера]], што падчас даходзіць да Гран-Чака і прыносіць з сабою халодныя антарктычныя масы, часта са снегападамі. У паўночным андскім рэгіёне з траўня па лістапад дзьмуць цёплыя вятры [[сонда]] тыпу [[фён]]у/ [[File:Cataratas do Iguaçu - panoramio (2).jpg|thumb|Вадаспады Ігуасу|left]]
 
Самая буйная рачная сістэма ў Аргенціне - сістэма ракі Ла-Плата, якая утвараецца з зліцця шматводных рэк [[Рака Уругвай|Уругвай]] і Парана. Самай працяглай ракой Аргенціны з'яўляецца [[рака Парана]]. На Аргенціну прыходзіцца яе павольнае ніжняе і парожыстае сярэдняе цячэнне, дзе рака прымае прытокі: [[Рака Парагвай|Парагвай]], Рыа-Салада — справа; Ігуасу — злева. НаСвярэдняе Паране,цячэнне там,Параны дзеі янаніжняе перасякаецячэнне прыступкіІгуасу лавага плато, да снежня 1982 года існаваў буйнейшыпраходзяць па расходзелававым вады вадапад свету [[Гуайра]], які знік пасля падпруджання ракі дамбаю [[Ітайпу]]плато. На мяжы з Бразіліяй нарака прытокуІгуасу Параны Ігуасусягае з 82метровай вышыні, сягаюцьутвараючы грандыёзныя [[вадаспады Ігуасу]], у 2007 прызнаныя адным з [[Новыя сем цудаў свету|новых цудаў свету]]. Стэпавыя рэкі Патагоніі (Чубут, Рыа-Негра, Рыа-Каларада) кароткія і цякуць з захаду на ўсход пераважна ў вузкіх глыбокіх каньёнах. Ва ўпадзінах Пампінскіх Сіер і ў Пуне раскінуліся шырокія саланчакі (Салінас-Грандэс, Арысара і іншыя). [[File:Pampa humeda.jpg|thumb|Пампа]] Многія раёны ў Гран-Чака і ў цэнтры Міжрэчча забалочаныя. На захадзе Ла-Плацкай нізіны знаходзіцца найбуйнейшае возера краіны - бяссцёкавае салёнае возера [[Мар-Чыкіта]], плошча якога вагаецца ад 2000 да 6000 кв.км. У заходняй частцы Патагоніі, размяшчаюцца буйныя ледавіковыя азёры Науэль-Уапі, Буэнас-Айрэс, В’едма, Сан-Марцін і іншыя.
 
Ла-Плацкай нізіне і Пампінскім Сіерам адпавядае экалагічны рэгіён [[Пампасы|Пампы]], што ўяўляе сабою субтрапічны стэп (Пампа у перакладзе з кечуа — «пазбаўленае дрэваў месца». Прыродная расліннасць пампы — разнатраўнае покрыва (пампаская трава, мятлік, кавыль, [[перлаўка]], дзікае проса); жывёльны свет прадстаўлены пампаскаю кошкай, пампаскім аленем, [[нанду]], грызунамі [[Lagostomus maximus|віскача]], браняносцамі. Пампа падзяляецца на дзве часткі: Нізкую ўсходнюю і Высокую заходнюю. Першая больш вільготная, другая — засушлівая. Раслінны і жывёльны свет Нізкай Пампы, ператворанай у бясконцыя палі кукурузы, пшаніцы і соі, амаль не захаваўся. Высокая Пампа, што выкарыстоўваецца пераважна як паша, захавала прыродную расліннасць. Пласкагор'е Патагоніі ўяўляе сабой паўпустыню з рэдкім раслінным покрывам: травамі, падушкападобнымі формамі. У далінах рэк растуць хмызы і нізкія дрэвы. Расліннасць Вогненнай Зямлі мае субантарктычны характар. Жывёльны свет Патагоніі і вогненнай зямлі прадстаўлены грызунамі: мара, [[тука-тука]]; нанду; на ўзбярэжжы гняздуецца [[магеланаў пінгвін]]. Паўночныя рэгіёны маюць трапічную расліннасць. У паўночным Міжрэччы растуць лясы з разнастайным відавым складам. Тут сустракаюцца [[араўкарыя]], сэдрах, лапача — пароды з каштоўнай драўнінай. Для Гран-Чака характэрныя перамена-вільготныя лясы і [[саванны]] з дрэвам [[квебраха]], бліжэй да Андаў з’яўляюцца паўпустынныя ландшафты.