Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
Тады ж пачалася рэвалюцыйная барацьба, натхняльнікам якой стала буйная буржуазія. У 1810 былі створаны Аб'яднаныя правінцыі Рыо дэ Ла-Плата. Незалежнасць правінцый была абвешчана 9 ліпеня 1816 года ў Тукумане была падпісана Дэкларацыя незалежнасці, неўзабаве калонія канчаткова выйшла з-пад іспанскай улады. Рэспубліканская форма кіравання была адстояна ў грамадзянскай вайне 1819 года. Тады ж нацыянальны герой Аргенціны Сан-Марцін з войскам пераваліў праз Анды і дапамог Чылі і Перу атрымаць незалежнасць. Перамога ў вайне з Бразіліяй 1825-1827 прывяла да ўтварэння незалежнага Уругвая. У 1833 годзе Велікабрытанія заняла Мальвінскія астравы. Першым дыктатарам у гісторыі Аргенціны стаў Хуан Мануэль Росас (1831-1852), падчас кіравання якога краіна вытрымала шэраг блакад з боку еўрапейскіх дзяржаў. Зрэшты, занадта жорсткая ўнутраная палітыка прывяла да звяржэння рэжыму Росаса. У 1859 годзе адбылася невялікая грамадзянская вайна за форму Канстытуцыі паміж горадам Буэнас-Айрэс і войскамі астатняй Аргенціны, ў выніку якой свавольны горад пацярпеў паразу. Перамога над абарыгенамі ў [[Вайна Пустыні|Вайне Пустыні]] (1879-1880) пад кіраўніцтвам генерала Хуліа Рока адкрыла шлях пакарэння шырокіх тэрыторый, спрыяльных для развіцця земляробства і жывёлагадоўлі. Цягам 50 наступных за 1880 годам гадоў, Аргенціна дабілася значных эканамічных і сацыяльных поспехаў. У пачатку XX стагоддзя Аргенціна ператварылася ў адну з самых багатых краін свету. Папулярнасць Аргенціны ўзрасла з прыбыццём у краіну мільёнаў еўрапейцаў.
 
У 1930 пад уплывам крызісу [[Вялікая Дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]] адбыўся пераварот пад кіраўніцтвам генерала Урыбуру, пасля якога Аргенціна стала на платформу [[карпаратывізм]]у і [[фашызм]]у. У 1946 годзе прэзідэнтам Аргенціны быў абраны палкоўнік [[Хуан Перон]]. Перон і яго жонка [[Ева Перон|Ева]] карысталіся падтрымкай народных масаў. Прэзідэнцкая пара праводзіла палітыку на аргецінскую індустрыялізацыю і секулярызацыю, што адмоўна адбілася на адносінах з каталіцкай царквой. У 1955 годзе Пероны былі зрынуты. Пасля шэрагу ваенных пераваротащ у 1973 годзе Перон вярнуўся да ўлады, але праз год памёр, пакінуўшы за прэзідэнта сваю другую жонку [[Ізабэль Перон|Ізабэль]] (яна стала першай у свеце жанчынай-прэзідэнтам), якая не мела палітычнага вопыту. Яе нядоўгае прэзідэнцтва суправаджалася тэрорам супраць насельніцтва з боку ваенных вярхоў. У пачатку 1980-х ва ўмовах эканамічнага грызісу для адцягнення ўвагі народу Аргенціна захапіла Мальвінскія астравы і вельмі здзівілася, калі [[Фалклендская вайна|Брытанія вырашыла іх адстаяць]]. Пасля ганебнай раразы ваенны ўрад генерала [[Галцьеры]] сышоў у адстаўку. З 1983 Аргенцінскі народ абірае прэзідэнтаў на дэмакратычных выбарах.
 
== Дзяржаўны лад і палітыка ==