Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
 
=== 1915—1940 ===
Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям'ёюсям’ёю ў бежанстве ў [[Маскоўская губерня|Маскоўскай губерні]]. Мабілізаваны, скончыў [[Аляксандраўскае ваеннае вучылішча]] (Масква, 1916) і служыў у запасным палку ў Пермі[[Перм]]і. Сям'яСям’я тым часам пераехала ў [[Абаянь]] (цяпер Курская вобласць Расіі). У званні падпаручніка летам 1917 года адпраўлены на [[Румынскі фронт]], але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям'ёюсям’ёю ў [[Абаянь|Абаяні]], працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.
 
У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам [[БССР]] вярнуўся ў [[Мінск]]. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй [[Народны камісарыят асветы БССР|Народнага камісарыята асветы]], Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай народнай творчасці [[Інбелкульт]]уа, быў выкладчыкам у [[Беларускі педагагічны тэхнікум|Беларускім педагагічным тэхнікуме]] і [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педагагічных курсах.
 
[[File:Я. Кругер. Партрэт Я. Коласа.jpg|thumb|[[Янкель Мордухавіч Кругер|Я. М. Кругер]]. «[[Партрэт Якуба Коласа, карціна Кругера|Партрэт Я. Коласа]]». 1923]]
У 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці БССР. З 1928 года ён акадэмік АН БССР, з 1929 — член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927—1929 гадах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929—1931 і 1935—1938 — член [[ЦВК БССР]]. Удзельнік [[1-гаы УсебеларускагаУсебеларускі з'ездаезд савецкіх пісьменнікаў|1-га Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў]] і [[1-гаы УсесаюзнагаУсесаюзні з'ездаезд савецкіх пісьменнікаў|1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў]] у Маскве (1934), на абодвух з'ездахз’ездах абраны ў кіруючыя органы саюзаў пісьменнікаў. Удзельнік Сусветнага кангрэсу абароны культуры (1935, [[Парыж]]).
 
Нягледзячы на прызнанне заслуг Я. Коласа з боку савецкай дзяржавы — у 1926 годзе ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і пажыццёвую пенсію — пісьменнік трапіў пад хвалю рэпрэсій 1920-х—1930-х гадоў. З сярэдзіны 1920-х у доме Я. Коласа не раз праводзілі вобыскі, самога пісьменніка выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі прыцягнуць Я. Коласа да шэрагу спраў, у т.л. г.зв. «Лістападаўскай» і «[[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|Саюза вызвалення Беларусі]]». Ціск на Я. Коласа ўзмацняўся, у 1930-я яго абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне», а таксама разнастайных «шкодных ухілах» у творчасці, ён вымушаны быў каяцца ў «памылках». У 1930-я рэпрэсаваны і загінулі многія знаёмыя, калегі і сваякі Я. Коласа, у т.л. матчын брат [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Язэп Лёсік]] і жончын брат Аляксандр Каменскі. Самому Я. Коласу не раз пагражаў арышт і рэпрэсіі, але, мусіць, на гэта не было атрымана дазволу вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Гэтыя падзеі негатыўна адбіліся на псіхалагічным стане пісьменніка, адпаведна і на яго творчасці.