Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям’ёю ў бежанстве ў [[Маскоўская губерня|Маскоўскай губерні]]. Мабілізаваны, скончыў [[Аляксандраўскае ваеннае вучылішча]] (Масква, 1916) і служыў у запасным палку ў [[Перм]]і. Сям’я тым часам пераехала ў [[Абаянь]] (цяпер Курская вобласць Расіі). У званні падпаручніка летам 1917 года адпраўлены на [[Румынскі фронт]], але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям’ёю ў [[Абаянь|Абаяні]], працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.
 
У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам [[БССР]] вярнуўся ў [[Мінск]]. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй [[Народны камісарыят асветы БССР|Народнага камісарыята асветы]], Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай народнай творчасці [[Інбелкульт]]а, быў выкладчыкам у [[БеларускіМінскі беларускі педагагічны тэхнікум|Беларускім педагагічным тэхнікуме]] і [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педагагічных курсах.
 
[[File:Я. Кругер. Партрэт Я. Коласа.jpg|thumb|[[Янкель Мордухавіч Кругер|Я. М. Кругер]]. «[[Партрэт Якуба Коласа, карціна Кругера|Партрэт Я. Коласа]]». 1923]]