Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 111:
 
== Насельніцтва ==
Гістарычна для Аргенціны быў характэрны невысокі натуральны і значны міграцыйны прырост. Натуральны прырост Аргенціны і ў пачатку XXI стагоддзя застаецца стабільна невысокім — 0,91 % у 2017 годзе.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html</ref>. Аднак вартым будзе зазначыць, што па меры змяншэння нараджальннасці ў краінах Лацінскай Амерыкі, аргенцінскі паказчык прыросту сёння практычна зраўняўся з сярэднім па рэгіёне. Сто гадоў таму Аргенціна была прыцягальнай для мігрантаў з Еўропы. Толькі ў перыяд з 1880 па 1950 гады ў Аргенціну прыехала больш за 5 мільёнаў імігрантаў. Міграцыйны прырост зменшыўся пасля другой сусветнай вайны, апошняй вялікаю хваляй еўрапейскіх мігрантаў сталі нацысцкія паслугачы, якіх краіна прыняла яўна і таемна. У канцы XX ст. Аргенціна "перапрафілявалася" на прыём мігрантаў з бяднейшых лацінаамерыканскіх дзяржаў, а ў пачатку XXI ст. Аргенціна ператварылася ў краіну эміграцыі, праўда, нязначнай — 0,1 % у 2017.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html</ref> Аргенціна можа пахваліцца адным з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы паказчыкаў працягласці жыцця — 77 гадоў у 2017 <ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html</ref>
Больш за 90 % насельніцтва — [[аргенцінцы]], нашчадкі эмігранаў з [[Іспанія|Іспаніі]], [[Італія|Італіі]]. Жывуць таксама [[украінцы]], [[палякі]], [[беларусы]], [[немцы]], [[яўрэі]]. Карэнных жыхароў — [[індзейцы|індзейцаў]] — засталося каля 100 тысяч чалавек; [[кечуа, народ|кечуа]], тупі-гуарані. Жывуць каля мяжы з [[Балівія]]й і [[Парагвай|Парагваем]] араўканы, тэхуэльча — у [[Патагонія|Патагоніі]]. Метысаў, што гавораць на [[кечуа, мова|мове кечуа]], каля 200 тыс. чалавек. Большасць вернікаў — [[каталіцызм|католікі]]. Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў Пампе, менш населеная тэрыторыя на поўдні Аргенціны. Гарадское насельніцтва — 92 %, трэцяя частка гараджан жыве ў Вялікім Буэнас-Айрэсе — сталічнай [[агламерацыя|агламерацыі] (15,8 млн чал у 2015.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ar.html</ref>.