Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 164:
=== Вынікі Грэнландскай экспедыцыі ===
 
Нансен атрымаў у азнаменаванне сваіх заслуг дзве ўзнагароды: медаль «''Вегі''» Шведскага таварыства антрапалогіі і геаграфіі і медаль Вікторыі [[Каралеўскае геаграфічнае таварыства|Каралеўскага геаграфічнага таварыства]] [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]{{sfn|Фрам1|1956|с=17}}. Дацкі ўрад уручыў яму {{нп3|Ордэн Данеброг|[[ордэн Данеброг|ru|Орден Данеброг}}]], у Нарвегіі яму быў уручаны {{нп3|Ордэн Святога Олафа|ордэн св. Олафа|ru|Орден Святого Олафа}}{{sfn|Будур|2011|с=114—116}}. Энтузіязм насельніцтва і эліты быў такі вялікі, што ў [[1890]] годзе было заснавана самастойнае Геаграфічнае таварыства Нарвегіі{{sfn|Huntford|2001|p=156—163}}.
 
Паводле вынікаў экспедыцыі Нансен напісаў дзве кнігі: двухтомную «''На лыжах праз Грэнландыю''» ({{lang-no|Paa ski over Grønland}}) і этнаграфічнае апісанне «''Жыццё эскімосаў''» ({{lang-no|Eskimoliv}}), неадкладна перакладзеныя на [[англійская мова|англійскую мову]]. У дарэвалюцыйнай Расіі гэтыя кнігі не перакладаліся, а кароткі пераказ «''Жыцця эскімосаў''» О. Паповай вытрымаў да 1926 года пяць выданняў. У [[1928]] годзе Нансен моцна скараціў апісанне пераходу праз Грэнландыю, прысвяціўшы гэта выданне нарвежскай моладзі.
Радок 170:
Кнігі гэтыя сведчаць аб прыхільнасці Нансена ў той перыяд ідэям [[сацыял-дарвінізм]]у. У прыватнасці, ён лічыў, што эскімосы Грэнландыі жывуць ва ўмовах [[камунізм]]у, а так званы «''прагрэс''» руйнуе іх па-свойму дасканалую традыцыйную культуру, у якой няма забарон, гвалту і нават зняважлівых слоў, і заклікаў неадкладна [[дэкаланізацыя|дэкаланізаваць]] востраў і спыніць далучэнне эскімосаў да дасягненняў цывілізацыі{{sfn|Будур|2011|с=117}}.
 
Шырокая публіка разглядала Грэнландскую экспедыцыю ў першую чаргу як грандыёзнае спартыўнае дасягненне: упершыню быў пройдзены ледзяны купал Грэнландыі. Аднак гэта ж мерапрыемства прынесла вялікую колькасць звестак па [[Фізічная геаграфія|фізічнай геаграфіі]], абагульненых у двух тамах навуковых вынікаў экспедыцыі: Нансен упершыню вызначыў характар распаўсюджвання мацерыковага ледавіка як на ўсходнім, так і на заходнім узбярэжжы Грэнландыі{{sfn|Пасецкий|1987|с=67}}. Была аспрэчаная гіпотэза А. Нордэншэльда пра існаванне аазісаў ва ўнутраных абласцях вострава. Надзвычай важнай была выснова Нансена аб тым, што грэнладскі ледавік варта лічыць даволі дакладнай мадэллю чацвярцічнага абляднення, які аказвае ўплыў на атмасферныя працэсы [[Паўночнае паўшар'е|Паўночнага паўшар'япаўшар’я]]{{sfn|Пасецкий|1987|с=67}}.
 
Важным адкрыццём Нансена было тое, што паверхня Грэнландскага ледавіка не ледзяная, а снежная, і нават у самае цёплае лета колькасць снегу не памяншаецца з прычыны раставання{{sfn|Пасецкий|1987|с=69}}. [[Аляксандр Іванавіч Ваейкаў|А. І. Ваейкаў]], які апублікаваў у [[1893]] годзе артыкул «''Навуковыя вынікі падарожжа ў Грэнландыю Нансена''», назваў экспедыцыю адным з самых векапомных падарожжаў найноўшага часу, а назіранні, зробленыя Нансенам ва ўнутраных абласцях Грэнландыі, — такімі, што маюць цану адкрыцця{{sfn|Пасецкий|1987|с=69}}.