Розніца паміж версіямі "Усходняя Румелія"

удакладненне
(удакладненне)
}}
 
'''Усхо́дняя Руме́лія''' ({{lang-bg|Източна Румелия}}; {{lang-tr|Doğu Rumeli}}; {{lang-el|Ανάτσλική Ρωμυλια}} - — ''Anatoliki Romylia'') - — аўтаномная турэцкая правінцыя з [[19781878]] па [[1908]] гады. З 1885 года пад фактычным кантролем [[Княства Балгарыя|Балгарыі]]. Цэнтр правінцыі - — [[Горад Плоўдзіў|Філіпопаль]].
 
== Гісторыя ==
Усходняя Румелія была створана пасля [[Берлінскі кангрэс|Берлінскага кангрэса]] [[1878]] года, на якім адбыўся перагляд [[Сан-Стэфанскі мір|Сан-Стэфанскага мірнага дагавора]]. Усходняя Румелія мела пэўную аўтаномію ад Асманскай імперыі, але знаходзілася пад прамой уладай султана імперыі: ён прызначаў кіраванне вобласцю. Генерал-губернатар павінен быць з хрысціян, ён прызначаўся султанам са згоды вялікіх дзяржаў.
 
Правінцыя Усходняя Румелія складалася з зямель Сліўненскага і Філіпопальскага саджакаў, з дадаткам двух [[каза, адміністрацыйная адзінка|каз]] Адрыянопальскага. Усходняя Румелія, уключаючы вобласць верхняй [[Рака Марыца|Марыцы]] і [[Рака Тунджа|Тунджы]], была абмежавана з поўначы Балканамі, з усхода [[Чорнае мора|Чорным морам]], з захада - — водападзелам Марыцы і [[Рака Іскыр|Іскыра]], а з поўдня паласой, праведзенай з захада на ўсход паміж 41°36' і 42°12' паўночнай шыраты.
 
Але такая ўяўная аўтаномія праіснавала ўсяго 7 гадоў; у верасні [[1885]] года, пасля буйнога балгарскага паўстання ў гэтай вобласці тэрыторыя Усходняй Румеліі [[Аб'яднанне Балгарыі|была далучана]] да Балгарыі, якая знаходзілася пад фармальным сюзэрэнітэтам Асманскай імперыі. У [[1896]] годзе, калі [[Порта]] прызнала [[Фердынанд I, цар Балгарыі|прынца Фердынанда Кобургскага]] балгарскім князем, яна адначасова з гэтым прызначыла яго генерал-губернатарам Усходняй Румеліі.
У [[1908]] Фердынанд І прыняў тытул [[цар]]а Балгарыі і абвясціў аб анэксіі Усходняй Румеліі.
 
Наступныя тэрытарыяльныя змены Балгарыі ў выніку Балканскіх, Першай і Другой сусветных войн не паўплывалі на прыналежнасць Усходняй Румеліі, якая засталася ў яе межах.
 
{{зноскі}}
* [http://solo18.abac.com/mward/collection/europe/bulgaria/erumelia.html Маркі Усходняй Румеліі]
* [http://terkepek.adatbank.transindex.ro/kepek/netre70.gif Карта (1)], [http://terkepek.adatabank.transindex.ro/kepek/netre/102.gif карта (2)], [http://terkepek.adatabank.transindex.ro/kepek/netre/102.gif карта (3)]
 
{{Адміністрацыны падзел Асманскай імперыі}}
 
[[Катэгорыя:Асманскія правінцыі]]