Брыз: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Схема ўтварэння брызу '''Брыз''' (франц. Brise — лёгкі вецер)...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:56, 22 красавіка 2018

Брыз (франц. Brise — лёгкі вецер) — мясцовы вецер невялікай хуткасці, які змяняе кірунак двойчы ў суткі. Узнікае на берагах мораў, азёр, часам вялікіх рэк. Днём суша награецца хутчэй, чым вада, і над ёй усталёўваецца больш нізкі атмасферны ціск. Таму дзённы брыз дзьме з акваторыі на нагрэтае ўзбярэжжа. Начны (берагавы) — з астуджанага ўзбярэжжа на прагрэтую ваду. На большай вышыні назіраецца адваротнае цячэнне — антыбрыз.

Схема ўтварэння брызу

Асабліва добра брызы добра выяўлены летам падчас ўстойлівага антыцыкланальнага надвор’я, калі розніца ў тэмпературы сушы і вады найбольш значная. Брызы на морах дзейнічаюць ў межах некалькіх дзесяткаў кіламетраў і ахопліваюць тоўшчу паветра ў некалькі соцень метраў. Марскі брыз паніжае тэмпературу паветра ў дзённы час і робіць паветра больш вільготным. [1]

Утварэнне фронту марскога брызу

Дзённы марскі брыз часта ўтварае атмасферны фронт, таксама вядомы як зона канвергенцыі. Халоднае паветра з мора сустракаецца з паветрам, нагрэтым ад зямлі і ўзнікае мяжа ў выглядзе неглыбокага халоднага фронт. Калі розніца тэмпературы паветраных масаў значная, гэты фронт стварае кучавыя аблокі, а калі паветра вільготнае і нестабільнае, фронт можа нарадзіць навальніцу.

У эпоху паруснага суднаходства брызамі карысталіся для пачатку плавання. У наш час ветравыя фермы будуюцца на ўзбярэжжах у тым ліку для таго, каб скарыстацца перавагамі, якія дае брызавая цыркуляцыя. Далёкія афшорныя ветракі будуюць без аглядкі на брызы, але ўлічваючы напрамак пануючага ветру.

Зноскі