Гук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
GhalyBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: arz:صوت
+ практычнае выкарыстанне
Радок 16:
 
Распаўсюджанне гукавых хваль у асяроддзі характарызуецца хуткасцю гуку. У газападобных і вадкіх асяроддзях распаўсюджваюцца падоўжныя гукавыя хвалі (кірунак вагальнага руху часціц супадае з кірункам распаўсюджання хвалі), хуткасць якіх вызначаецца сціскальнасцю асяроддзя і яго шчыльнасцю. Хуткасць гуку ў сухім паветры пры тэмпературы 0 °С складае 330 м/сек, у прэснай вадзе пры 17 °С – 1430 м/сек. У цвёрдых целах, акрамя падоўжных, могуць распаўсюджвацца папярочныя хвалі, з кірункам ваганняў, перпендыкулярным распаўсюду хвалі, а таксама павярхоўныя хвалі. Для большасці металаў хуткасць падоўжных хваль ляжыць у межах ад 4000 м/сек да 7000 м/сек, а папярочных – ад 2000 м/сек да 3500 м/сек.
 
== Практычнае выкарыстанне гуку ==
 
З даўніх часоў гук служыць сродкам сувязі і сігналізацыі. Вывучэнне яго характарыстак дазваляе распрацаваць больш дасканалыя сістэмы перадачы інфармацыі, павялічыць адлегласць дзеяння сістэм сігналізацыі. Гукавыя хвалі з'яўляюцца практычна адзіным відам сігналаў, якія распаўсюджваюцца ў водным асяроддзі, дзе яны служаць для мэт падводнай сувязі, навігацыі, лакацыі (гл. [[Гідраакустыка]]). Нізкачастотны гук з'яўляецца сродкам даследавання зямной кары. Практычнае ўжыванне ўльтрагуку стварыла цэлую галіну сучаснай тэхнікі - ультрагукавую тэхніку. Ультрагук ужываецца як для кантрольна-вымяральных мэт (у прыватнасці, у дэфектаскапіі), так і для актыўнага ўздзеяння на рэчыва (ультрагукавая ачыстка, механічная апрацоўка, зварка і да т. п.). Высокачастотныя гукавыя хвалі, і асабліва гіпергук, служаць важным сродкам даследаванняў у фізіцы цвёрдага цела.