Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Рэйнхард → Райнгард з дапамогай AWB
Радок 98:
[[File:Western front 1914.jpg|thumb|Заходні фронт, 1914 год]]
 
Першай бітвай на тэрыторыі Бельгіі была [[Штурм Льежа|аблога Льежа]], якая працягвалася з 5 па 16 жніўня. Пасля падзення гарадской крэпасці бельгіскае войска адступіла ў кірунку [[горад Антверпен|Антверпен]]а і [[горадКрэпасць Намюр|Намюр]]а. Асноўнае нямецкае войска, якое імкнулася прарвацца на тэрыторыю Францыі, абмінула бельгійскую армію, якая стала цяпер сур'ёзнай пагрозай для нямецкага тылу. З гэтай прычыны горад Намюр быў узяты ў аблогу, якая цягнулася з 20 па 23 жніўня.
 
Французскі наступальны план ([[План XVII]]) прадугледжваў здабыццё [[Эльзас]]а і [[Латарынгія|Латарынгіі]]. [[14 жніўня]] пачалося ажыццяўленне плана праз атаку французаў на [[Латарынгская аперацыя|Сарбур]] у Латарынгіі і [[Бітва пры Мюльгаўзене, 1914|Мюлуз]] у Эльзасе. Французы здолелі здабыць першы горад і дайсці да ракі [[Саар]], аднак пазней яны былі адкінуты з гэтага рэгіёна. Ужо 20 жніўня нямецкай контратакай быў захоплены Сарбур. Акрамя таго, першапачаткова здабыты французскім войскам Мюлуз, быў пакінуты імі з-за пагрозы знішчэння латарынгскіх ваенных аддзелаў.