Беларуская міфалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 459:
 
=== Крыніцы ===
[[Файл:Блакітная крыніца 22.JPG|250px240px|thumb|left|Крыніца Сіні Калодзеж]]
Многія крыніцы лічыліся ў народзе лекавымі. Большасць з іх імела ў народзе свае назвы: Святая, Царкавішча, Тройцына, Кіпяток, Дзявічы Калодзеж, Равучы калодзеж, Мядзвежая крыніца, Студзянец, Княжы Калодзеж, Езус<ref>Дучыц Л., Клімковіч І. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск: Літ. і маст., 2011. -- 384 с.</ref>. Яшчэ крыніца - як бы «дзверы» у іншасвет, у замагілле: у казцы «Аб ведзьме, якая сына жаніла» [[Чорт|чэрці]] вылазяць з крыніцы. Многія крыніцы звязаны з жаночымі персанажамі.
* Крыніца [[Блакітная крыніца|Сіні Калодзеж]], паводле падання, утварылася так. Жыла дзяўчына Кацярына, і за яе паспрачаліся два хлопцы: Сцяпан і Марка. Марка выйграў спрэчку: кінуў вялізны камень далей, чым Сцяпан. Але Кацярына, якая ненавідзела Марка, ударылася аб зямлю і ператварылася ў крыніцу<ref>Рассказы о воде: Белорусские крыницы. - Мн.: Наука и техника, 1981. - 119 с.:ил.</ref><ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/58/Волаты,_асілкі,_багатыры….html Pawet: Волаты, асілкі, багатыры]</ref>.
* Паводле іншага падання пра Сіні Калодзеж, аднойчы ляснік Шэпіт пабачыў ля крыніцы русалку. Ён захацеў схаваць яе адзенне, а саму яе схапіць. Але русалка сказала: «А, Шэпіт, будзе ў твой род патопа». І знікла. А меньш чым праз год дачка лясніка ўтапілася ў рацэ Сож.
* Яшчэ ў адным паданні дачка князя закахалася ў хлопца з вёскі. Князь зрабіў так, каб хлопец знік без следу: ніхто яго больш не бачыў. Тады дзяўчына сышла з палаца і знікла, а праз час у ваколіцах знайшлі чароўную крыніцу, якая лекавала хваробы.