Беларуская міфалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 372:
* У народных баладах і некаторых казках («Медзяны воўк») людзі плоцяць цмоку «даніну» - аддаюць дзяўчын, якіх той з’ядае. У баладах цмока забівае [[Юрай|святы Юр’я]]. У казцы «Медзяны воўк» «смок» частуе хлопца Іваньку вадой, якая змяньшае сілу, а сам збіраецца піць тую, якая сілу павялічвае. Але дзяўчына, якую «смок» думае з’есці, мяняе бочкі месцамі. І ў выніку памацнелы Іванька збівае аслабеламу «смоку» ўсе 12 галоў.
* У іншай групе казак цмок (ці «смок») жыве за вогненай ракой, праз якую пераязджае па мосце. Герой пачаргова перамагае трох цмокаў, у якіх па 6, 9 і 12 галоў.
* Паводле фалькларыста [[Міхал Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок - найстарэйшы звер у свеце. МожаЖыве быцьці уто возеры, уў балоцелесе, аці часамто і наў небе, на аблоках. Кіпцюры ў яго нібы сярпы, і ён можа каго заўгодна пасекчы імі, як мячом<ref>[http://www.slounik.org/82196.html slounik.org: Цмок]</ref>.
* Часта цмок апісваецца як маленькая шкодная змяя. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] верылі, што цмок - «вужака», які прабіраецца ноччу да каровы ў [[хлеў]] і п’е яе [[малако]]. Трэба злавіць цмока ноччу і пасекчы лапатай, як звычайную змяю.
* Яшчэ верылі, нібы, калі знайсці яйка, якое знёс чорны певень, і вынасіць яго пад пахай, з яйка вылупіцца цмок. Ён будзе шукаць клады і насіць золата свайму гаспадару.
 
=== Багатыркі, асілкі ===