Дзяды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Найболей шырока святкаваліся Восеньскія (Вялікія, Змітраўскія) Дзяды. У гэты дзень усе хатнія мыліся ў [[лазня|лазні]], але пакідалі пасля сябе крыху чыстай вады і венік: лічылася, што дзяды (душы памерлых продкаў) таксама павінны прыйсці і памыцца. Звычайна людзі наведвалі царкву, потым ішлі на могілкі, рабілі прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладалі магілы дзірваном, камянямі, ставілі крыжы. Пасля на магілах пакідалі пачастунак (хлеб, печыва). Лічылася, што [[птушкі]], якія з'ядаюць гэтыя ласункі, і ёсць душы продкаў, што прыляцелі з [[Вырай|Выраю]]. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт. У гэты дзень забаранялася ткаць на кроснах (бо «дзяды заблытаюцца ў кроснах заблытаюцца»), бяліць печ («бо дзядам вочы замажаш»). У хаце вешалі чысты ручнік (або некалькі ручнікоў, па ліку запрошаных памерлых). У некаторых вёсках адчынялі комін, бо верылі, што душы будуць ісці праз яго.
 
=== ПамінальнаПамінальны стол, запрашэнне дзядоў ===
Вяртаючыся дадому, рыхтавалі памінальны стол. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі па імёнах продкаў. У некаторых вёсках гаспадар запрашаў дзядоў словамі:
{{пачатак цытаты}}
Радок 51:
Пасля гэтага ўсе ханкія пільна назіралі: любы рух на вуліцы ў бок хаты (палёт лістка, птушкі, бег жывёліны) адразу ж расцэньваўся так: дзяды прынялі запрашэнне і набліжаюцца.
 
У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў — дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з'есціз’есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. Сярод страў былі варанае і смажанае [[мяса]], [[бліны]], [[клёцкі]], [[кісель]], гарох з макавым малаком, [[крупнік]] з грыбамі або рыбай, [[верашчака]] з [[каўбаса|каўбасой]] ды інш.
 
На стол ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў [[напой|напоі]] і адкладаў [[ежа|ежу]]. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады. Лічылася, што яны сядзяць побач і ўсё чуюць. На Дзісеншчыне выпісвалі з сямейнай хронікі памерлых і ўпісвалі нованароджаных.