Павел Паўлавіч Аляксюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Адукацыю атрымаў у [[Гродзенская мужчынская гімназія|Гродзенскай мужчынскай гімназіі]] ў [[1911]] і на юрыдычным факультэце [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]] ў [[1915]]. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскай рэвалюцыі 1917]] з’яўляўся членам Цэнтральнага бюро [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]], у сакавіку-ліпені [[1917]] — намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Мінск]]у, затым членам выканаўчых камітэтаў [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]] і [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральнай беларускай вайсковай рады]]. З апошняй у [[1918]] выключаны за растрату грошай.
 
[[21 лютага]] [[1918]] у час уступлення [[Германія|германскіх]] войск у Мінск вітаў іх сумесна з беларускім палітычным дзеячам [[Раман Скірмунт|Раманам Скірмунтам]] і прадстаўнікамі польскіх арганізацый. Стаў членам [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскага беларускага прадстаўніцтва]]. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння ў сакавіку 1918 [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Калі германскія войскі пакінулі [[Беларусь]], вітаў польскія акупацыйныя ўлады, у тым ліку [[Юзэф Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]]. З восені [[1920]] у [[Варшава|Варшаве]] ўзначальваў [[Беларускі палітычны камітэт]]. Падтрымліваў ваенныя дзеянні [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] супраць [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], далучэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] да [[Польшча|Польшчы]]. На [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі]] (Прага, 1921) П. Аляксюк, хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур'ёзнайсур’ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: ''«І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты»'',  — падкрэсліў ён.
 
У 1920-я гг. займаўся [[адвакат|адвакацкай]] практыкай у [[Навагрудак|Навагрудку]], дзе быў віцэ-старшынём управы [[Таварыства беларускай школы]]. Далейшы лёс невядомы.