Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
'''Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»''' — створаны [[31 снежня]] [[1986]] г. ў г.[[Заслаўе]] паводле пастановы [[Савет Міністраў БССР|Савета Міністраў БССР]] на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967 г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т. Г. Гаранская, A. M. Калбаска, Т. С. Скрыпчанка, А. М. Краснова, А. К. Рак, А. Л. Строганаў, А. П. Харак. З [[2005]] г. дырэктар [[Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі|М. М. Паграноўскі]].
 
Прадстаўляе складаную сістэму гістарычна, тэматычна і функцыянальна аб'яднаных паміж сабой аб'ектаў і ахоўных тэрыторый. Ахоўная зона плошчаю 113 га уключае [[Заслаўскі замак]] ([[гарадзішча «Вал»]]) з [[Спаса-Праабражэнская царква, Заслаўе|былым кальвінскім зборам]] 2-й палавіны 16 — пачатку 17 ст. (у 19 — пачатку 20 ст. і з 1990 г. Спаса-Праабражэнская царква), [[гарадзішча «Замэчак»]] (летапісны Ізяслаў) 10—11 ст., [[Заслаўскія курганныя могільнікі|курганныя могільнікі]] 10 — 11 ст., [[касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Заслаўе|касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] (1774), рэшткі [[сядзіба Заслаў|сядзібы Заслаў]] 17—19 ст. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца музейна-выставачны комплекс, [[этнаграфічны комплекс «Млын»]], [[музей «ДАП»]] і дзіцячы [[Музей міфалогіі і лесу]].
 
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 976 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4561 адзінку. Плошча экспазіцыі 503 м², выставачнай залы — 131 м².