Розніца паміж версіямі "Палітыка"

2 686 байтаў дададзена ,  3 гады таму
(→‎Літаратура: іншамоўныя крыніцы, не выкарыстоўваліся)
{{main|Паліталогія}}
Палітычная навука ці [[паліталогія]] — навука аб палітыцы, аб заканамернасцях развіцця палітычнага працэсу, палітычнай сістэмы і ўлады; аб сутнасці, формах і метадах дзейнасці ўсіх суб’ектаў палітыкі. Вывучае палітычнае жыццё грамадства, палітычныя працэсы, сістэмы і з’явы, дзейнасць людзей, якая накіравана на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдіны XX ст. Сумежныя прадметы паліталогіі — палітычная [[філасофія]] і публічная адміністрацыя. Палітфіласофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. З іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіравання.<ref>{{кніга|аўтар=А. П. Угроватов.|загаловак=Политология: словарь-справочник|месца=Новосибирск|выдавецтва=ЮКЭА|год=2006|старонак=486}}</ref>
 
== Структура палітыкі ==
Існуюць розныя тыпалогіі структуры палітыкі. Згодна адной з іх, самастойнымі элементамі палітыкі з’яўляюцца:
* палітычная свядомасць, якая адлюстроўвае з’явы, працэсы, законы, тэндэнцыі развіцця палітычнай рэчаіснасці. Палітычная дзейнасць дзяржавы гэта працэс пераўтварэння ў жыццё палітычных ідэй і тэорый;
* палітычныя інстытуты — гэта арганізацыі і ўстановы ([[дзяржава]] і яе органы, [[палітычная партыя|палітычныя партыі]], [[грамадская арганізацыя|грамадскія арганізацыі]] і рухі і г.д.);
* палітычныя адносіны — сувязі паміж грамадзянамі і ўладаю, паміж невялікімі і значнымі сацыяльнымі групамі, паміж дзяржаваю і грамадзянскай супольнасцю.
 
Згодна другой тыпалогіі вылучаюць:
* эканамічную палітыку (прамысловая, сельскагаспадарчая, фінансавая, у галіне транспарту і сувязі і інш.);
* сацыяльную палітыку (аховы здароўя, бытавога абслугоўвання);
* культурную палітыку (адукацыя, навука, мастацтва).
 
Наступная падзяляе палітыку на:
* унутраную — рэгуляванне эканамічных, сацыяльных, палітычных адносін паміж людзьмі ў пэўным грамадстве;
* знешнюю — накіраваную на бяспеку дзяржавы, рэалізацыю ўнутраных мэтаў;
* сусветную або міжнародную, з мэтай вырашэння задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю.
 
Акрамя таго, палітыку можна падзяліць на: спецыялізаваную, прыватную, несамастойную (да яе адносяцца: гаспадарчая, сямейная, культурная, падатковая, навуковая і г.д.), «чыстую палітыку» (вытвараецца ўрадам, заканадаўчымі органамі).
 
== Палітычныя сістэмы і ідэалогіі ==