Сацыялогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сацыялогія''' (ад {{lang-la|socius}} — грамадскі і {{lang-el|λόγος}} — слова), [[навука]] абпра заканамернасцях[[грамадства]], законы станаўленняфункцыянавання і развіцця сацыяльных сістэм, супольнасцей, групі працэсаў, асоб.пра Прадметсацыяльныя сацыялогіі —адносіны сацыяльнаяяк спецыфікамеханізмы развіццяўзаемасувязі [[грамадства]].і Асноўнаяўзаемадзеяння мэтапаміж сацыялогіі —гэтымі аналізсупольнасцямі. структурыАб'ектам сацыяльныхсацыялагічнага адносінпазнання уз'яўляецца тым выглядзеграмадства, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнайякое ступеніразглядаецца базіруеццаяк наадзіны эмпірычныхсацыяльны даследванняхарганізм.
 
Асноўная мэта сацыялогіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнай ступені базіруецца на эмпірычных даследваннях. Сацыялогію адносяць да [[грамадскія навукі|грамадскіх]] альбо [[гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]].
 
== Гісторыя ==
Тэрмін увёў стваральнік гэтай навукі [[А. Конт]], які сінтэзаваў найбольш плённыя ідэі ў суцэльную праграму новай навукі пра грамадства, вылучыў у ёй сацыяльную статыстыку і сацыяльную дынаміку. Паводле Конта, грамадства развіваецца па «законе трох стадый»: тэалагічнай, метафізічнай і пазітыўнай.
 
Сістэматызаваны выклад прадмета, задач і праблематыкі сацыялогіі ажыццявіў [[Г. Спенсер]], які стварыў канцэпцыю сацыяльных інстытутаў як механізмаў самаарганізацыі сумеснага жыцця людзей.
 
Канцэпцыя сацыялагізму найбольш поўна адлюстравана ў працах [[Э. Дзюркгейм]]а, які вызначаў прадмет сацыялогіі як сацыяльныя факты, што існуюць па-за індывідам і ў адносінах да яго валодаюць прымусовай сілай.
 
Імкненне знайсці аб'ектыўныя заканамернасці сацыяльных з'яў абумовіла неабходнасць выкарыстання ў сацыялогіі статыстыкі. [[М. Вебер]] вызначаў сацыялогію як навуку, якая вывучае дзеянне сацыяльнае, пры ўмове суб'ектыўнай матывацыі індывіда або групы. Паводле Вебера, асэнсаванае мэтарацыянальнае дзеянне — той ідэальны тып, узор сацыяльнага дзеяння, з якім суадносяцца іншыя тыпы.
 
[[П. А. Сарокін]] развіў вучэнне пра «інтэгральную» сацыялогію і вылучыў 4 яе раздзелы: агульнае вучэнне пра грамадства, вывучэнне сацыяльных заканамернасцей яго развіцця, вывучэнне асноўных тэндэнцый у развіцці грамадства і грамадскіх інстытутаў, сацыяльная палітыка, задача якой — пошук сродкаў паляпшэння грамадскага жыцця.
 
Працэс фарміравання сацыялогіі адзначаны пераходам ад гісторыка-эвалюцыйнага да структурна-аналітычнага падыходу, тэарэтычныя пабудовы якога цесна звязаны з эмпірычнымі даследаваннямі. У межах агульнай праблематыкі фарміраваліся розныя тэарэтычныя арыентацыі ў адпаведнасці з пануючымі ў пэўны перыяд філасофскіі плынямі. Так, «сацыялагізм» Дзюркгейма, які прапанаваў разглядаць факты «як рэчы», парадзіў лінію пазітывісцкага аб'ектывізму. «Разумеючая» сацыялогія Вебера (імкненне расшыфраваць унутраны сэнс сацыяльных дзеянняў) абапіралася на ідэі неакантыянства і філасофіі жыцця. У 1950-х гады ў сацыялогіі існавала некалькі тэарэтычных арыентацый, самая ўплывовая з іх — структурны функцыяналізм ([[Т. Парсанс]], [[Р. К. Мертан]]), які ставіў на першы план прынцып цэласнасці і інтэграцыі сістэмы і тлумачыў прыватныя з'явы тымі функцыямі, якія яны выконваюць у межах гэтага цэлага.
 
== Гл. таксама ==