Сацыялогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
Канцэпцыя сацыялагізму найбольш поўна адлюстравана ў працах [[Э. Дзюркгейм]]а, які вызначаў прадмет сацыялогіі як сацыяльныя факты, што існуюць па-за індывідам і ў адносінах да яго валодаюць прымусовай сілай.
 
Імкненне знайсці аб'ектыўныя заканамернасці сацыяльных з'яў абумовіла неабходнасць выкарыстання ў сацыялогіі [[статыстыка|статыстыкі]]. [[М. Вебер]] вызначаў сацыялогію як навуку, якая вывучае дзеянне сацыяльнае, пры ўмове суб'ектыўнай матывацыі індывіда або групы. Паводле Вебера, асэнсаванае мэтарацыянальнае дзеянне — той ідэальны тып, узор сацыяльнага дзеяння, з якім суадносяцца іншыя тыпы.
 
[[П. А. Сарокін]] развіў вучэнне пра «інтэгральную» сацыялогію і вылучыў 4 яе раздзелы: агульнае вучэнне пра грамадства, вывучэнне сацыяльных заканамернасцей яго развіцця, вывучэнне асноўных тэндэнцый у развіцці грамадства і грамадскіх інстытутаў, сацыяльная палітыка, задача якой — пошук сродкаў паляпшэння грамадскага жыцця.