Крамянецкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, перанесена: я у → я ў (3) з дапамогай AWB
Радок 15:
 
== Ліцэй ==
У 1819 гімназія перайменавана ў ліцэй з захаваннем праграмы навучання. Паводле задумы Т. Чацкага, ліцэй у Крамянцы мусіў стаць навучальнай установай універсітэцкага ўзроўню — «Валынскімі Афінамі». Паводле мовы, складу выкладчыкаў і навучэнцаў (у 1821 годзе праваслаўных было 34 з 600), па характары навучальных дапаможнікаў і школьнага жыцця ліцэй быў польскай установай. Спецыяльна была куплена ў Варшаве асабістая бібліятэка апошняга караля і вял.кн. [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Бібліятэка пастаянна папаўнялася; да 1831 году ў ёй налічвалася ужоўжо {{nobr|34 378}} тамоў. На ахвяраванні мецэнатаў куплены нумізматычны кабінет, калекцыя мінералаў, абсталяванне для астранамічнай і фізічнай лабараторый. Пры ліцэі існавала ўласная метэаралагічная станцыя з сеткай метэапунктаў пры павятовых вучылішчах. Таксама пры ліцэі была школа землямераў, пазней пераведзеная ў Кіеў, з 1818 году дзейнічала «Таварыства па ўдасканаленні ў аўтарстве і красамоўстве», заснаванае князем А. Чартарыйскім. Таварыства складалася з сяброў-навучэнцаў на чале з старшынёй-навучэнцам і займалася напісаннем і чытаннем рэфератаў. У Крамянецкім ліцэі сфарміравалася гэтак званая [[Украінская школа польскага рамантызму|ўкраінская школа польскага рамантызму]].
 
Вучоба ў ліцэі, як і раней у гімназіі была бясплатнай за выключэннем факультатыўных прадметаў — эстэтыкі і фізвыхавання. Дзеці з бедных сем'яў мелі стыпендыі. Пазней было створана Таварыства дабрачыннасці, дзе навучэнцы са сваіх невялікіх укладаў стваралі агульную касу.