Улада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ула́да'''  — здольнасць і магчымасць для індывіда або пэўнай групы ажыццяўляць сваю [[Воля (псіхалогія)|волю]], аказваць уздзеянне на характар і кірунак дзейнасці, [[паводзіны]] іншых людзей, незалежна ад іх згоды або нязгоды. Ажыццяўляецца праз эканамічныя, ідэалагічныя і арганізацыйна-прававыя механізмы, а таксама з дапамогай прымусу, аўтарытэту, традыцый і г.д. Улада забяспечвае правапарадак, прызнаны ў дадзеным [[Грамадства|грамадстве]].
 
== Крыніцы і метады рэалізацыі ўлады ==
Існуе цэлы шэраг крыніц улады. Агульнапрыэнанай крыніцай з'яўляеццаз’яўляецца сіла, таму ў свядомасці многіх людзей улада атаясамліваецца з насіллем. Да істотных крыніц улады адносяцца таксама здольнасці асобы канкрэтнага лідара, багацце і грамадскае становішча носьбітаў улады, іх веды і валоданне інфармацыяй.
 
[[Джын Шарп]] вылучае наступныя неабходныя крыніцы палітычнай улады:
* Аўтарытэт — упэўненасць людзей, што ўлада з'яўляеццаз’яўляецца законнай і што іх [[мараль]]ны доўг падпарадкоўвацца ёй;
* Чалавечыя рэсурсы — колькасць і значнасць асоб і груп, якія падпарадкоўваюцца, супрацоўнічаюць ці прапануюць дапамогу ўладарам;
* Практычны вопыт і [[веды]], неабходныя рэжыму для выканання канкрэтных дзеянняў, якія даюць асобы і групы, якія супрацоўнічаюць з рэжымам;
* Нематэрыяльныя фактары — псіхалагічныя і ідэалагічныя фактары, што прымушаюць людзей падпарадкоўвацца і дапамагаць уладам;
* Матэрыяльныя рэсурсы — ступень кантролю ці доступу ўладароў да [[Маёмасць|маёмасці]], прыродных рэсурсаў, фінансавых рэсурсаў, эканамічнай сістэмы, а таксама сродкаў сувязі і [[транспарт]]у;
* Санкцыі — неабходныя для існавання рэжыму і правядзення яго палітыкі пакаранні ці пагрозы ў [[Пакаранне|пакаранні]], што прымяняюцца супраць непакорлівых альбо тых, хто адмаўляецца супрацоўнічаць<ref>{{Кніга|аўтар=Джын Шарп. |частка=Неабходныя крыніцы палітычнай улады|загаловак=Ад дыктатуры да дэмакратыі|арыгінал=|спасылка=http://www.aeinstein.org/wp-content/uploads/2013/09/FDTD_Belarusian1.pdf|адказны=|выданне=|месца=[[Бостан]]|выдавецтва=Інстытут імя Альберта Энштэйна|год=2005|том=|старонкі=19-20|старонак=64|серыя=|isbn=|наклад=}}</ref>.
 
Сярод метадаў рэалізацыі ўлады асаблівае месца займае фізічны і псіхічны прымус. Першы заключаецца ў прамым навязванні сацыяльным суб'ектамсуб’ектам пэўнага кшталту паводзін, другі  — гэта пагроза ім негатыўнымі вынікамі ў выпадку ўхілення ад навязваемых паводзін. Носьбіты ўлады выкарыстоўваюць таксама прыёмы пераканання і заахвочвання, уздзеяння аўтарытэтам і г.д.
 
== Віды ўлады ==
У сучасным грамадстве сярод адпаведных інструментаў і прыёмаў уладарання вылучаюць некалькі відаў улады: палітычная, эканамічная, сацыяльная, [[Бацька|бацькоўская]], культурна-інфармацыйная.
 
Найбольш важная сярод іх палітычная ўлада як рэальная здольнасць класа, сацыяльнай групы або індывіда праводзіць сваю волю, якая вызначаецца аб'ектыўныміаб’ектыўнымі патрэбнасцямі і інтарэсамі, з дапамогай прававых палітычных норм і спецыяльнага інстытута  — [[дзяржава|дзяржавы]]. Палітычная ўлада выконвае толькі ўласцівыя ёй функцыі  — кіраванне грамадствам, падтрыманне парадку і стабільнасці, дасягненне грамадскай згоды, рэгуляванне паводзін людзей, выяўленне, абмежаванне і вырашэнне канфліктаў і да т.п. Для ажыццяўлення гэтых функцый палітычная ўлада афармляецца ў пэўныя дзяржаўныя і палітычныя структуры. Найважнейшым пытаннем палітычнай улады з'яўляеццаз’яўляецца раздзяленне яе на [[Выканаўчая ўлада|выканаўчую]], [[Заканадаўчая ўлада|заканадаўчую]] і [[Судовая ўлада|судовую]]<ref>{{Кніга|аўтар=Ігар Катляроў.|частка=Улада|загаловак=Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=Генадзь Пашкоў|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя]]|год=2003|том=16|старонкі=210|старонак=576|серыя=|isbn=985-11-0263-6|наклад=10 000}}</ref>.
 
{{зноскі}}