Раздзяленне ўлад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Раздзяленне ўлад''' — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.
 
Канцэпцыю падзелу ўладаў распрацавалі англічанін [[Джон Лок]] і француз [[Шарль Луі дэ Мантэск’ё]]. Дж. Лок прапанаваў падзяляць уладу на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную, якая ахоплівае міжнародныя адносіны. Выступаў за абавязковасць усімі ў грамадзянскай супольнасці выконваць законы. Ш. Л. Мантэск’ё дапоўніў тэорыю падзелаў улады тым, што побач з заканадаўчай і выканаўчай вылучыў і судовую ўладу. Да таго ж спалучыў ліберальнае разуменне свабоды з ідэяй канстытуцыйнага замацавання механізма падзелу ўладаў.
Гэтакі падзел улады ў краіне на тры галіны, прапанаваны французскім мысліцелем [[Асветніцтва|эпохі Асветніцтва]], [[Шарль Луі дэ Мантэск’ё|Мантэск’ё]]. Згодна з яго прапановамі ўлада дзеліцца на:
 
Такім чынам, улада дзеліцца на:
* [[заканадаўчая ўлада]] — прадстаўлена [[парламент]]ам, які прымае [[Закон, фізіка|законы]] краіны;
* [[выканаўчая ўлада]] — прадстаўлена [[манарх]]ам, [[прэзідэнт]]ам ці [[урад]]ам, які ажыццяўляе прынятыя парламентам законы;
Радок 9 ⟶ 10:
Усе тры галіны ўлады павінны быць роўнымі, незалежнымі адна ад адной і адначасова супрацоўнічаць. Дзякуючы гэтай сістэме дзяржаўны апарат функцыянуе без перашкод. Пераход улады да адной асобы ці галіны ўлады вядзе да злоўжыванняў. Эфектыўнасць падзелу ўлады была прызнаная яшчэ ў [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзі]].
 
Вялікі ўплыў на тэорыю Мантэск’ё мела канцэпцыя [[Марсіліюс з Падуі|Марсіліюса з Падуі]], аб мясцовым самакіраванні і роўнасці людзей. Прынцып раздзялення ўлад упершыню і найбольш паслядоўна ўвасоблены ў [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі ЗША]] (1787), дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып раздзялення ўлад праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. У наш час падзяленне ўлады — гэта найбольш распаўсюджаная сістэма ўлады на свеце.
 
== Літаратура ==