Францішак Бартуль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Barth (размовы | уклад)
Barth (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Францішак БАРТУЛЬ''' ({{ДН|15|11|1918}} — {{ДС|4|12|2005}}) — беларускі грамадскі дзеяч.
 
Нарадзіўся наў тэрыторыівёсцы сучаснайБярозкі каля Прыдруйску (зараз гэта тэрыторыя [[Латвія|Латвіі]]). Скончыў сярэднюю тэхнічную гімназію ў [[Дзвінск]]у (Даўгаўпілс). У 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў [[Шчэцін]]е, быў прызначаны перакладчыкам. Не вярнуўся пасля адпачынку ў Дзвінску. У 1943 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе [[Беларуская краёвая абарона|БКА]] (1944). З ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў [[Кёнігсберг]]у, дзе працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—45 г. вучыўся на філасофскім факультэце Мюнхенскага каталіцкага ўніверсітэта, пазней — на філасофскім факультэце Грыгарыянскага ўніверсітэта ў [[Рым]]е. Адтуль перабраўся ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]], скончыў Лонданскі інстытут тэхнічнай стаматалогіі (атрымаў спецыяльнасць тэхніка-дантыста). Ад 24.12.1946 быў сябрам [[ЗБВБ]], а ў 1949 г. абраны старшынёй арганізацыі. Пазней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Быў сябрам ЗБК ад 1949 г., адным са стваральнікаў Беларускага хрысціянскага акадэміцкага аб'яднання «Жыццё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага таварыства «Рунь». У 1956 г. з жонкай выехаў у [[ЗША]]. Жыў у [[Нью-Ёрк]]у, дзе меў дантыстычную майстэрню. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцця. Уваходзіў у кіраўніцтва [[БАЗА]] і яго нью-ёрскага аддзела, быў сябрам рэдкалегіі газеты [[Беларус (1950)|«Беларус»]], ад 1982 г. старшынёй Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага, членам [[Рада БНР|Рады БНР]]. Памер у Мангэсэце на Лонг-Айлендзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на [[Беларускія могілкі, Іст-Брансуік|беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай]] ў Іст-Брансуіку.
 
{{зноскі}}