Ферганская даліна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Ферганская даліна''', ''Ферганская катлавіна'' ({{lang-uz|Farg‘ona vodiysi}}, [[таджыкская мова|тадж.]] ''водии Фарғона'', {{lang-ky|Фергана өрөөнү}}) — міжгорная катлавіна ў гарах [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]], ва [[Узбекістан]]е, [[Кыргызстан]]е, [[Таджыкістан]]е. Абмежавана на поўначы гарамі [[Цянь-Шань|Цянь-Шаня]], на поўдні — Гісара-Алая; на захадзе злучаецца з [[Галодны стэп|Галодным стэпам]]. У плане нагадвае эліпс даўжынёй каля 300 і шырынёй да 170 км. Плошча каля 22 тыс. км², а разам з навакольнымі гарамі да 80 тыс. км². Вышыня днішча ад 330 метраў на захадзе да 1000 метраў на ўсходзе. Складзена з алювіяльных і пралювіяльных адкладаў. [[Карысныя выкапні]]: [[нафта]], гаручыя газы, вугаль, [[сурма]], [[ртуць]], жалезныя, медныя, поліметалічныя руды, [[сера]].
 
На паўднёвым усходзе паласа адыраў, на паўночным захадзе — нізкагорныя грады (вышыня да 1009 метраў). Клімат кантынентальны, сухі. Сярэдняя тэмпература студзеня −3  °C, ліпеня 24-27  °C. [[Ападкі|Ападкаў]] ад 100 мм у цэнтральнай частцы да 500 мм на ўсходзе.
 
Галоўная рака: [[Сырдар'я]]. [[Вялікі Ферганскі канал]], Паўднёвы Ферганскі канал, Кайраккумскае вадасховішча. Участкі пасчанай пустыні, [[саланчакі]].
Радок 8:
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|16}}
 
[[Катэгорыя:Геаграфія Узбекістана]]
[[Катэгорыя:Даліны]]
[[Катэгорыя:Сярэдняя Азія]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Узбекістана]]
[[Катэгорыя:ФерганскаяФерганскі вобласцьвілает]]