Беларуская міфалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
Са славянскімі багамі ўсё болей складана. Па крыніцах вядомы шэраг багоў усходніх славян ([[Вялес]], [[Пярун]], [[Мокаш]], [[Стрыбог]], [[Даждзьбог|Дажбог]], [[Сварог]], [[Ярыла]], [[Пераплут]] і інш) і заходніх ([[Белбог]], [[Чарнабог]], [[Яравіт]], [[Святавіт]], [[Ругевіт]], [[Трыглаў]], [[Провэ]] і інш). Але невядома дакладна, якіх багоў канкрэтна шанавалі на тэрыторыі Беларусі.
 
Паводле Зміцера Скварчэўскага, у Беларусі засталіся сляды (тапаніміка, паданні, назвах святаў) толькі двух славянскіх багоў - [[Вялес|Вялеса]] і [[Пярун|Пяруна]], а яшчэ, магчыма, [[Ярыла|Ярылы]]. Назвы Мокашава балота, Мокіш могуць быць слядамі культа багіні [[Мокаш]]. Акрамя таго, у замовах, прыказках, легендах, павер’ях засталося шмат персанажаў, якім маглі адпавядаць язычніцкія багі: [[Зара-Зараніца]], [[Маці-Зямля, беларуская міфалогія|Маці-Зямля]], персаніфікацыі[[Увасабленне|увасабленні]] [[Сонца (беларуская міфалогія)|Сонца]], Месяца, багіня Доля (або Тры Долі). Але невядома, як звалі гэтых персанажаў у язычніцкі час, як выглядаў іх культ.
 
=== Вялес ===
{{main|Вялес}}
Бог хатняй жывёлы, палявання, багацця. Таксама бог смерці, замагільнай краіны, бог [[Зіма|зімы]]. Пасля прыходу хрысціянства яго функцыі перанялі: [[Мікалай Цудатворац|святы Мікола]] (як верылі ў народзе, ён даглядае коней), [[Юрай|святы Юр’я]] (які ахоўвае кароў), святы Сцяпан, [[Улас (фальклор)|святы Улас]] і іншыя. У Беларусі Вялес быў звязаны з культам камянёў. Ёсць меркаванне, што яму даўней былі прысвечаны камяні, сёння вядомыя пад назвамі Вол, Валы, Быкі, шматлікія Чортавы камяні, [[Сцёп-камень]], магчыма, [[Камень-кравец]] і інш<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/712 Родныя вобразы. Вялес]</ref>.
 
=== Пярун ===
Радок 62:
=== Мокаш ===
{{main|Мокаш}}
Багіня, вобраз якой навукоўцы звязваюць з [[Ткацтва|ткацтвам]], жаночымі рамёствамі ў цэлым, а таксама з ураджаем. Невядома, ці ўшаноўвалася яна на тэрыторыі Беларусі. Адзінкавыя прыклады тапанімікі (Мокашава балота, Мокіш) Зміцер Скварчэўскі лічыць недастатковай аргументацыяй<ref>[http://budzma.by/news/recenziya-na-knihu-yazychnictva-starazhytnykh-byelarusaw.html Рэцэнзія на кнігу “Язычніцтва старажытных беларусаў”]</ref>. В.В. Іванаў і У.Н. Тапароў лічылі, што Макош была жонкай бога [[Пярун|Пяруна]], якую той ратаваў ад Змея{{sfn|Иванов, Топоров|1983|с=}}. Пасля прыходу хрысціянства функцыі Мокашы пераняла святая [[Святая Параскева|Параскева Пятніца]], якая таксама ахоўвала жанчын, што займаюцца прадзеннем і [[Ткацтва|ткацтвам]]<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/3533 Родныя вобразы. Мокаш]</ref>.
 
=== Доля (тры Долі) ===
Радок 127:
<ref>[http://galinaartemenko.livejournal.com/30752.html Гульня "Яшчар"]</ref>.}}
Археолаг [[Барыс Аляксандравіч Рыбакоў|Барыс Рыбакоў]] меркаваў, што Яшчар - старажытны язычніцкі бог, а выбар нявесты ў гульні - гэта рэха выбару дзяўчыны дзеля прынясення ў ахвяру дадзенаму богу. Але многія даследчыкі лічаць гіпотэзу слабай. Былі спробы разглядваць персанажа народнай гульні як духа-продка, прашчура.
 
=== Народны культ святых ===
Пасля прыходу хрысціянства народ пераносіў на святых многія рысы і функцыі язычніцкіх багоў. Святыя пачыналі адказваць за ўраджай, за жывёл, за сілы прыроды.
* Святы Пятро
* Святы Ілля
* Святы Юр'я
* Святы Мікола
* Святы Барыс
 
=== Кабінетныя багі ===