Данецкая вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 68:
 
Геаграфічны цэнтр вобласці знаходзіцца ў сяле Пе́скі.
 
=== Клімат ===
Клімат рэзка кантынентальны з вельмі спякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21—23 °C, студзеня –5 — –8 °C. [[год|Сярэднегадавая]] колькасць ападкаў — каля 500 мм.
 
=== Рэльеф ===
Для вобласці характэрны раўнінны ляндшафт.
 
На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у [[Прыдняпроўская нізіна|Прыдняпроўскую нізіну]], на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэннямі. На поўдні — вузкая паласа [[Прычарнаморская нізіна|Прычарнаморскай нізіны]], якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.
 
Асноўны тып глебаў — [[чарназём]]ы.
 
=== Карысныя выкапні ===
Тэрыторыя вобласці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным з’яўляецца каменны вугаль. Вобласць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінеральна-сыравінная база прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і чорнай мэталургіі прадстаўленая значнымі радовішчамі даламітаў, вапны, глінаў, мергелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсць ртуць, мінеральныя фарбы, фасфарыты, асбест, графіт. Знойдзеныя радовішчы нэфелінавых сіянітаў, флуярыту, вермікуліту, железных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць, у паўднёвых, на ўзбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных водаў.
 
=== Водныя аб’екты ===
Па тэрыторыі Данецкай вобласці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй звыш за 3000 км. Найвялікшая з іх — [[Северскі Данец]]. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка й Лугань. Да басейна [[Дняпро|Дняпра]] адносяцца рэкі: Самара ды Воўчае; да басэйну Азоўскага мора: [[Кальміўс]], Грузкі Яланчык, Крынка.
 
Азёр на тэрыторыі вобласці мала, ёсць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.
 
Для паляпшэння водазабеспячэння створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.
 
== Прырода ==