ФК Барселона: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Тытулы: абнаўленне звестак
Радок 68:
 
=== Пераезд на «Камп Ноу» і прыбыццё Кройфа ===
[[Файл:FCHalve finale Uefa-cup PSV tegen Barcelona (1978)3-0, elftal Barcelona, Bestanddeelnr 929-6484.jpg|thumb|250px|злева|«Барселона» ў 1978 годзе]]
Поспехі футбольнага клуба вызначылі неабходнасць будаўніцтва новага стадыёну, таму што «Лес Кортс» спыніў задавальняць усіх жадаючых паглядзець гульні каманды. [[Франсеск Міра-Санс]], прэзідэнт клуба з [[1953]] года быў адным з арганізатараў будоўлі «[[Камп Ноу]]», які быў уведзены ў эксплуатацыю [[24 верасня]] [[1957]] года. Новы стадыён быў здольны змяшчаць 90 тысяч гледачоў, сярод якіх было 49 тысяч членаў клуба. Перамогі ў чэміянатах Іспаніі сезонаў [[Ла Ліга 1958/1959|1958/59]] і [[Ла Ліга 1959/1960|1959/60]], а таксама ў Кубках ярмарак [[Кубак ярмарак 1957/1958|1957/58]] і [[Кубак ярмарак 1959/1960|1959/60]] шмат у чым адбаліся з-за прысутнасці ў камандзе знакамітага трэнера [[Эленія Эрэра|Эленія Эрэры]]. За тую каманду таксама гуляла шмат таленавітых ігракоў, як [[Шандар Кочыш]], [[Золтан Цібар]], [[Эварысту]], Кубала, [[Эўлохіа Марцінес]], [[Луіс Суарэс Мірамонтэс|Луіс Суарэс]] і іншых. Але гэтая плеяда ігракоў не захавалася ў камандзе да сярэдзіны [[1960-я|1960-х]] гадоў. Пройгрыш фіналу [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў|Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў]] у [[Берн]]е ў [[1961]] годзе стаў пачаткам кепскага перыяду для «Барсы», якая ў наступныя гады здолела выйграць толькі Кубкі Іспаніі 1963 і 1968 гадах, а таксам Кубак ярмарак у 1966 годзе. Але нягледзячы на кепскія вынікі, колькасць членаў клуба не спыняла росту.