Кватэра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 40 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q188507 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Residential tower block, Italy - scan01.jpg|thumb|Шматкватэрны дом ([[Італія]])]]
'''Кватэра''' (ад {{lang-de|Quartier}}), ізаляванае жылое [[памяшканне]], якое складаецца з аднаго або некалькіх жылых [[пакой|пакояў]], [[Кухня (памяшканне)|кухні]] і іншых дапаможных памяшканняў, уваход у якое арганізаваны з прыдамавой тэрыторыі або з дапаможных памяшканняў жылога дома ([[калідор]]а, [[хол]]а, інш.).
 
== Беларусь ==
За савецкім часам непрыватызаваную кватэру дазвалялася толькі абмяняць. Ад жыллёва-эксплуатацыйных службаў (ЖЭС) залежаў стан шматкватэрных дамоў. 16 красавіка 1992 г. [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] зацвердзіў Закон «Аб прыватызацыі жыллёгавага фонду Рэспублікі Беларусь», паводле якога жыхары атрымалі права [[Уласнасць|ўласнасці]] на свае кватэры. Паводле Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, на ўласніках ляжала ўтрыманне нерухомай уласнасці. Пры наяўнасці права ўласнасці толькі на 1 кватэру ў шматкватэрным доме ўласнік вызваляўся ад падатку на нерухомасць з такога жытла. Пры наяўнасці больш як адной кватэры ўласнік вызваляўся ад падатку на нерухомую маёмасць з кватэры на яго выбар паводле пісьмовай заявы. Падатак на нерухомую маёмасць у Мінску складаў 0,2% ад ацэнкавай цаны паводле Бюро тэхнічнай інвентарызацыі (БТІ), якая была ніжэйшай за рынкавую цану. Па-за сталіцай падатак складаў 0,1% ад ацэнкавай цаны. Квартплата залежала ад ліку прапісаных у кватэры. Без завяшчання жытло пераходзіла ў спадчыну бліжэйшым [[Сваяцтва|сваякам]]. Суд мог выселіць наймальніка з непрыватызаванага жытла, калі той не плаціў за яго ўтрыманне звыш 6 месяцаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Выгоды і рызыкі ўласнай кватэры|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96571|выданне=[[Звязда]]|тып=газета|год=19 лютага 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-04-28 82 (27197)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/zv_20120428_1.pdf 1],[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/28kras-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
26 лістапада 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях», паводле якога мясцовыя ўлады атрымалі паўнамоцтвы часова перасяляць у горшае жытло бацькоў, у якіх адабралі дзяцей. Вызваленае жытло мясцовыя ўлады ўпаўнаважваліся здаваць па найму з пералічэннем атрыманых грошай на рахунак дзіцячага дома, каб пакрыць выдаткі на ўтрыманне такіх дзяцей. На 1 студзеня 2011 года ў Беларусі налічвалася 3960,6 тыс. кватэр (у сярэднім 2,4 жыхара на кватэру) агульнай плошчай 224,8 млн кв.м (у сярэднім 56,7 кв.м. на кватэру). Прыватызаванымі былі 476,5 тыс. кватэр (12%). На 2012 г. у Беларусі ва ўласнай маёмасці жыхароў знаходзілася звыш 85% жытла. Урад Беларусі працягваў ажыццяўляць перакрыжаванае субсідаванне жыллёвых паслуг.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{stub}}
 
 
[[Катэгорыя:Архітэктура]]