Розніца паміж версіямі "Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў"

→‎Біяграфія: вікіфікацыя
(→‎Біяграфія: вікіфікацыя)
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт|Маскоўскі універсітэт]] ([[1911]]). 3 верасня [[1917]] г. да мая [[1918]] г. старшыня [[Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП (б)|Паўночна-Заходняга абласнога камітэта]] [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|РКП(б)]]. 3 лістапада 1917 г. галоўнакамандуючы [[Заходні фронт (Першая сусветная вайна, Расійская імперыя)|Заходнім фронтам]], са снежня выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, са студзеня 1918 г. старшыня [[Аблвыканкамзах]]а. У студзені—лютым [[1919]] г. член [[Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі|Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі]], старшыня ЦБ [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]]. У лютым 1919 г. Старшыня [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], намеснік старшыні [[Савет Народных Камісараў БССР|СНК]] БССР і народны камісар па ваенных справах. Член ЦБ КП(б)Б у 1919 г., член Прэзідыума ЦК КП(б) [[Літбел]] у сакавіку 1919 – верасні [[1920]] гг. Летам 1920 начальнік палітупраўлення Заходняга фронту.
 
3 восені 1920 ваенны арганізатар, сакратар Маскоўскага камітэта РКП(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета [[ЗСФСР]], потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). Член РВС СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1923—25.