Глей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Глей у прыродных умовах знаходзіцца ў цякучым стане, пры высушваньні набывае ўласьцівасьці цьвёрдага цела. Утрымлівае вялікую колькасьць вельмі дробных фракцый: ад 30% да 50% часьцінак маюць памер меншы за 0,01 мм.
 
На дне [[мора]]ў і кантынэнтальных вадаёмаў ([[возера|азёр]], [[сажалка|сажалак]]) распаўсюджаныя глеі, якія складаюцца з тонказярністых прадуктаў разбурэньня горных пародаў (''тэрыгенны'', ''гліністы'', ''вапняны'' глей) і з мікраскапічных ракавінаў альбоці шкілетных парэшткаў марскіх арганізмаў (''глобігерынавы'', ''дыяматавы'', ''радыёлярыевы'', ''птэаподава'' глей). Вылучаюць глеі, узбагачаныя [[вулькан]]ічным попелам (''вульканічны'' глей).
 
Часам глей узбагачаны арганічным рэчывам ([[сапрапэль]]), раскладаньне якога выклікае [[серавадарод]]нае заражэньне альбоці разьвіцьцё гніласных працэсаў (''гнілы глей'').
 
Глей зьяўляецца пачатковай стадыяй фармаваньня зьвязаных асадкавых пародаў.
 
Глей выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы як [[угнаеньне]] альбоці ў [[кампост]]авых кучах. Пэўныя віды глею (азёрны, сажалкавы, лягунны) ужываюць як угнаеньне і для мінэральнай прыкормкі хатніх жывёлаў, а таксама ў мэдыцыне для [[брудалекаваньне|брудалекаваньня]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==