Вірусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 4:
|regnum=Вірусы
|latin=Viruses
|author=<ref>На [[англійская мова|англійскай мове]]. У [[лацінская мова|лацінскай мове]] пытанне пра множны лік дадзенага слова з'яўляецца спрэчным. Слова {{lang-la|virus}} належыць да рэдкай разнавіднасці II склону, словамда слоў сярэдняга рода на -us: Nom.Acc.Voc. virus, Gen. viri, Dat.Abl. viro. ТакТаксама же склоняютсяскланяюцца {{lang-la|vulgus}} иі {{lang-la|pelagus}}; ву классическойкласічнай латынилатыні множественноемножны числолік зафиксированозафіксаваны толькотолькі уў апошняга: {{lang-la|pelage}}, форма [[старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэчаскага]] паходжання, дзе η<εα.</ref>
|children name=[[Атрад]]ы
|children=
Радок 21:
}}
 
'''Вірусы''' (ад {{lang-la|virus}}  — атрута)  няклеткавыяняклетачныя, найбольш прымітыўныя формы жыцця.
 
Вірусы здольныя жыць і размнажацца выключна ў [[клетка]]х іншых арганізмаў і за іх межамі жыццядзейнасці не праяўляюць. Вірусы з'яўляюцца аблігатнымі паразітамі, яны не здольныя размнажацца па-за клеткай. На сёння вядомыя вірусы, якія размнажаюцца ў клетках [[жывёлы|жывёл]], [[грыбы|грыбоў]] і [[бактэрыі|бактэрый]]. Выяўлены таксама вірус, які паражае іншыя вірусы.
Радок 28:
 
== Будова ==
Знаходзячыся ў клетцы-гаспадары, вірус уяўляе сабой малекулу нуклеінавай кіслаты ([[ДНК]] або [[РНК]]), таму вірусы падзяляюць на ДНК- і РНК-утрымальнікі. У вольнымсвабодным становішчыстане цалкам сфарміраваная вірусная часціца, здольная да інфіцыравання клеткі-гаспадара, знаходзіцца ў форме вірыёна. Вірыён, акрамя нуклеінавай кіслаты, мае ахоўную бялковую абалонку (капсід). У некаторых вірусаў, такіх, як вірусы герпесу або грыпу, прысутнічае яшчэ і дадатковая ліпапратэідная абалонка (суперкапсід), якая фарміруецца з цытаплазматычнай мембраны клеткі-гаспадара. Памеры вірусаў вагаюцца ад 20 да 500 нм. Большасць вірусаў мае крышталічную форму.
 
Нуклеінавыя кіслоты, якія ўваходзяць у склад вірусаў, могуць мець самую разнастайную форму і памеры. Напрыклад, ДНК вірусаў могуць быць як лінейнымі, так і кальцавымі, могуць як складацца з двух ланцугоў, так і быць адналанцуговымі. РНК у вірусах часцей лінейнай формы і могуць быць як адналанцуговымі, так і двухланцуговымі. Большая частка вядомых вірусаў з'яўляецца РНК-утрымальнікамі. Да ДНК-утрымальнікаў адносяцца вірусы гепатыту В, герпесу і інш. РНК-утрымальнікі прадстаўлены вірусамі грыпу, імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), гепатыту А і інш.
 
== Пранікненне ў клетку-гаспадара ==
Вірусы здольнымогуць размнажацца, толькі трапіўшы ў [[клеткі]] [[бактэрыі|бактэрый]], [[расліны|раслін]] і [[жывёлы|жывёл]]. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць біясінтэтычную і энергетычную сістэмы клеткі-гаспадара. Для пранікнення віруснай часціцы ў клетку важнай умовай з'яўляецца наяўнасць на паверхні клеткі спецыфічнага бялку-рэцэптара, які забяспечвае далучэнне віруса да клетачнай мембраны. У сваю чаргу спецыфічныя бялкі, якія ўваходзяць у састаў бялковай абалонкі віруса (капсіда), таксама выконваюць рэцэпторную ролю і распазнаюць спецыфічныя структуры на паверхні клеткі-гаспадара. У выпадку, калі «распазнаванне» адбылося паспяхова, вірусная часціца звязваецца з рэцэптарамі клеткі-мішэні праз хімічныя сувязі. Таму пэўныя вірусы небяспечныя для адных арганізмаў і абсалютна бясшкодныбясшкодныя для другіх. Такі працэс рэцэпторнага ўзаемадзеяння віруса з клеткай-гаспадаром называецца абсорбцыяй віруса.
 
Далей адбываецца зліццё віруснай абалонкі з клетачнай мембранай, і генетычны матэрыял віруса пранікае ўнутр клеткі-гаспадара. Трапіўшы ў клетку, вірус губляе бялковую абалонку. Генетычны матэрыял (геном) віруса, прадстаўлены ДНК альбо РНК, змяшчае ад некалькіх генаў у простых да трохсот генаў у складаных вірусаў. Гены віруснага геному здольны кадзіраваць бялкі з рознымі функцыямі, напрыклад структурныя бялкі, бялкі-ферменты. Генетычны матэрыял віруса вельмі актыўны, і пасля пранікнення ў клетку дастаткова хутка ўбудоўваецца ў яе геном.
 
Пасля гэтага вірус пераходзіць у фазу правіруса (латэнтную фазу)  — такі стан віруса, калі клетка-гаспадар заражанаязаражана, а размнажэнне віруса і якія-небудзь бачныя пашкоджанні ў клетцы не адбываюцца. Латэнтная фаза доўжыцца ад некалькіх гадзін (у віруса грыпу) да некалькіх гадоў (у віруса імунадэфіцыту чалавека). Далей яна пераходзіць у фазу бачных праяў захворвання, што звязана з актывацыяй віруснага генетычнага матэрыялу і пачаткам размнажэння віруса.
 
== Размнажэнне ==
Радок 43:
Вірус сінтэзуе ўласныя бялкі і нуклеінавыя кіслоты за кошт рэсурсаў заражанай клеткі. У ДНК-утрымальнікаў адным з першых сінтэзуецца фермент РНК-полімераза, якая будуе на нітцы ДНК віруса ІРНК. Гэта іРНК трапляе на рыбасомы клеткі-гаспадара, дзе і адбываецца біясінтэз іншых бялкоў віруснай часціцы.
 
На наступным этапе ў цытаплазме клеткі-гаспадара адбываецца аб'яднанне зноў сінтэзаваных бялкоў і нуклеінавай кіслаты віруса з утварэннем новых вірусных часціц  — вірыёнаў. Яны разрываюць цытаплазматычную мембрану, трапляюць у міжклетачную прастору або кроў і заражаюць новыя клеткі.
 
Многія РНК-утрымальнікі сінтэзуюць фермент полімеразу, якая ўдзельнічае ў сінтэзе новых часціц віруснай РНК. Гэта РНК пераходзіць на рыбасомы і кантралюе сінтэз бялкоў віруснай абалонкі  — капсіда. Як бачна, такім вірусам для размнажэння і перадачы генетычнай інфармацыі ДНК не патрабуецца.
 
Трапляючы ў клеткі жывых арганізмаў, вірусы з'яўляюцца прычынай шэрагушэрага небяспечных захворванняў раслін, жывёл і чалавека. Пашкоджваючы сельскагаспадарчыя расліны, вірусы істотна паніжаюць іх ураджай і пагаршаюць іх якасць. Прыкладамі вірусных захворванняў раслін з'яўляюцца мазаічная хвароба тытуню і таматаў, жаўтуха буракоў і бульбы, якая праяўляецца скручваннем лістоў і карлікавасцю раслін, і інш. Сярод небяспечных вірусных захворванняў жывёл і чалавека можна адзначыць ветраную воспу, [[поліяміэліт]], [[шаленства]], [[вірусны гепатыт]], [[грып]], [[СНІД]] і інш.
Многія вірусы, да якіх адчувальны чалавек, не пашкоджваюць жывёл і наадварот. Акрамя таго, некаторыя жывёлы могуць быць пераносчыкамі вірусаў чалавека і пры гэтым самі не хварэюць (птушкі пераносяць розныя формы віруса грыпу, да якіх адчувальны чалавек).
 
== Віроіды і бактэрыяфагі ==
Віроіды  — інфекцыйныя агенты, якія ўяўляюць сабой нізкамалекулярную кальцавую адналанцуговую малекулу РНК, якая не кадзіруе ўласныя бялкі. Віроіды з'яўляюцца найменшымі з вядомых узбуджальнікаў захворванняў. Адналанцуговыя малекулы РНК віроідаў нашмат меншыя за вірусныя геномы. РНК віроідаў складаецца ў сярэднім з 300 нуклеатыдаў, у той час як геном самага малога з вядомых вірусаў налічвае каля 2000 нуклеатыдаў. Галоўным адрозненнем віроідаў ад вірусаў з'яўляецца адсутнасць у іх капсіда. На сённяшні дзень найбольш вывучанымі з'яўляюцца віроіды раслін (выклікаюць дэфармацыю клубняў, карлікавасць і інш.).
 
[[Бактэрыяфагі]], або фагі,  — група вірусаў, якія пашкоджваюць бактэрыяльныя клеткі. Многія бактэрыяфагі пакрыты бялковай абалонкай і складаюцца з галоўкі, ад якой адыходзіць полы стрыжнепадобны адростак. Унутраную частку галоўкі фага складае ДНК або РНК, якая ўяўляе сабой шчыльна скручаную нітку.
 
У шэрагу бактэрыяфагаў бялковая абалонка (чахол), якая пакрывае адростак, здольна скарачацца, агаляючы яго ніжнюю частку, дзе размяшчаецца базальная пласцінка з выступамі рознай формы. Ад яе адыходзяць тонкія доўгія ніткі, прызначаныя для прымацавання фага да бактэрыі. Бактэрыяфагі маюць спецыфічныя антыгенныя ўласцівасці, адрозныя ад антыгенаў бактэрыяльнай клеткі, якая паражаецца, і іншых фагаў.
 
Выкарыстоўваючы ніткападобныя адросткі, якія адыходзяць ад базальнай пласцінкі, бактэрыяфаг прымацоўваецца да клетачнай сценкі бактэрыі. У месцы прымацавання з дапамогай ферментаў ён растварае клетачную сценку. Затым у выніку скарачэння бялковага чахла нуклеінавая кіслата фага ўпырскваецца праз канал стрыжнепадобнага адростка ў бактэрыяльную клетку. Далей, прыкладна праз 10 хвілін, пад уплывам нуклеінавай кіслаты фага змяняецца метабалізм клеткі бактэрыі. Яна пачынае выпрацоўваць замест уласнага генетычнага матэрыялу генетычны матзрыялматэрыял бактэрыяфага, а таксама сінтэзаваць фагавыя бялкі. Гэты працэс заканчваецца ўтварэннем прыблізна 1000 фагавых часціц, і клетка бактэрыі гіне.
 
Вірулентныя фагі  — бактэрыяфагі, якія ў выніку свайго жыццёвага цыкла ўтвараюць у заражаных клетках бактэрый новыя фагавыя часціцы і прыводзяць бактэрыі да гібелі. Умераныя фагі  — бактэрыяфагі, якія пасля пранікнення ў бактэрыяльную клетку самі не размнажаюцца, а іх ДНК убудоўваецца ў генетычны матэрыял клеткі-гаспадара, утвараючы з ім адзіную малекулу.
 
== Эвалюцыя вірусаў ==
Асаблівасцю эвалюцыі вірусаў з'яўляюцца высокія тэмпы, цесныя ўзаемасувязь і ўзаемаўплыў з эвалюцыяй гаспадароў. Асабліва высокія тэмпы эвалюцыі адзначаны ў вірусаў з фрагментаваным геномам, у РНК-вірусаў, якія ўтвараюць ДНК-копію генома, вірусаў з аднанітачным РНК-геномам. У першым выпадку яны вызначаюцца высокай частатой рэкамбінацый пры змешанай інфекцыі, у другім і трэцім - частымі памылкамі пры транскрыпцыі генетычнай інфармацыі. У сучасны перыяд тэмпы эвалюцыі вірусаў яшчэ больш паскорыліся ў выніку ціску антрапагенных фактараў, якія ўзмацняюцца.
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8
* Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Пікорнавірусы]]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С.  С.  Маглыш, А.  Я.  Карэўскі; пад рэд. С.  С.  Маглыш; пер. з рус. мовы В.  У.  Клімко.  — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8
* Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9