Станіслаў Ляшчынскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
 
[[Выява:Stanisław Leszczyński.jpg|thumb|left|Станіслаў Ляшчынскі, ''[[Ян Матэйка]]'']]
У верасні [[1705]] пад наглядам шведскіх войскаў сабраўся Каранацыйны сойм у Варшаве, і [[3 кастрычніка]] ў касцёле св. Яна Станіслаў урачыста падпісаў ''pacta conventa'', а на другі дзень архібіскуп львоўскі [[Канстанцы Зялінскі]] правёў каранацыю Ляшчынскага. Каранацыя прайшла з пэўным адыходам ад традыцыяў, яна прайшла не ў [[Кракаў|Кракаве]], а ў Варшаве, і праводзіў яе не прымас, а архібіскуп львоўскі, што надавала ёй рысы нелегетымнасці. Неўзабаве пасля каранацыі была падпісаная мірная дамова паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Кароль Станіслаў залежаў ад Карла не толькі палітычна, але і матэрыяльна, бо амаль адразу пасля элекцыі прыхільнікі Аўгуста захапілі і вынішчылі маёнткі Ляшчынскага. Таму ён быў вымушаны пазычаць грошы за мяжоёмяжой ці ў Карла.
 
Такім чынам, у Рэчы Паспалітай было адразу два выбраныя і ўмоўна легетымныя каралі. Хоць Аўгуст часова адмовіўся ад вяртання стальца і знаходзіўся ў роднай [[Саксонія|Саксоніі]], аднак Карл XII у [[1706]] робіць выправу ў Саксонію. У выніку [[Альтранштацкі мір|Альтранштацкага міру]] Аўгуст адмовіўся ад стальца і афіцыйна прызнаў за караля Станіслава. Але ў выніку гэтай дамовы на волю выйшлі браты Сабескія, што ўскладніла становішча Ляшчынскага, бо ён раней абяцаў перадаць сталец Якубу Сабескаму. Але перамоваў аб перадачы стальца нават не вялося, бо Карла задавальняла караляванне Станіслава.