Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Пасля паспяховага зрынання Свідрыгайлы са стальца і прыходу да ўлады першапачаткова прапольскага брата Вітаўта [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] Свідрыгайла быў змушаны ўцячы на усход ВКЛ, дзе пад прадлогам ўраўнання ў правох праваслаўных і каталіцкіх землеўладальнікаў распачаў узброеную барацьбу за ўладу, не носячы сепаратысцкіх імкненняў<ref>{{Кніга|аўтар = Łowmiański H.|частка = |загаловак = Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego|арыгінал = |спасылка = |адказны = H. Łowmiański|выданне = |месца = Poznań|выдавецтва = Wydawnictwo Naukowe UAM|год = 1983|том = |старонкі = 418, 421, 428-429|старонак = 579|серыя = |isbn = |наклад = }}</ref><ref>{{Кніга|аўтар = Довнар-Запольский М. В.|частка = |загаловак = Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах|арыгінал = |спасылка = |адказны = М. В. Довнар-Запольский|выданне = |месца = Киев|выдавецтва = |год = 1901|том = 1|старонкі = 67|старонак = VIII, 807, [1], CXII, II|серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. На бок Свідрыгайлы перайшлі таксама ўладальнікі з ліку княскіх галінаў, аднак яны і да прыняцця актаў 1387 і 1413 гг. (якія дазвалялі зямельны імунітэт толькі каталікам) мелі на сваіх землях права поўнага маёмаснага распараджэння<ref>{{Кніга|аўтар = Любавский М. К.|частка = |загаловак = Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно|арыгінал = |спасылка = |адказны = М. К. Любавский|выданне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = Беларуская навука|год = 2012|том = |старонкі = 174|старонак = 395|серыя = Помнікі гістарычнай думкі Беларусі|isbn = |наклад = }}</ref>. Такія ж выключныя правы без уліку рэлігійнай дыферэнцыяцыі мелі таксама Полаччына і Віцебшчына<ref>{{Кніга|аўтар = Łowmiański H.|частка = |загаловак = Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego|арыгінал = |спасылка = |адказны = H. Łowmiański|выданне = |месца = Poznań|выдавецтва = Wydawnictwo Naukowe UAM|год = 1983|том = |старонкі = 414|старонак = 579|серыя = |isbn = |наклад = }}</ref><ref>{{Кніга|аўтар = Пичета В. И.|частка = |загаловак = История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии|арыгінал = |спасылка = |адказны = Нар. Комиссариат земледелия БССР|выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1927|том = |старонкі = 116|старонак = 179|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>, што па сутнасці рабіла засяроджванне паўстання ў гэтым рэгіёне бессэнсоўным. Тым не менш, няслушна сцвярджаць таксама пра нібыта [[Русіны (гістарычны этнонім)|рускую]] арыентаванасць Свідрыгайлы з прычыны адсутнасці падобных імкненняў у ягоным паўстанні, хуткага пераходу Смаленскай зямлі на бок Жыгімонта адразу па з’яўленні прыкметаў будучай паразы Свідрыгайлы, а таксама праз тое, што ўсходнеславянскае баярства Панямоння і Мінскай зямлі адразу па пачатку канфлікту добраахвотна перайшло на бок Жыгімонта (вайсковымі метадамі была скораная толькі Брэсцкая зямля).
 
Урэшце, у 1432 годзе з мэтай захавання дабрабыту ў краіне і падтрымкі прысягі Ягайлу ад яго імя быў выдадзены [[ГродзенскіПрывілей прывілей (1432) года|Гродзенскі прывілей]].<ref>{{Кніга|аўтар = Любавский М. К.|частка = |загаловак = Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно|арыгінал = |спасылка = |адказны = М. К. Любавский|выданне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = Беларуская навука|год = 2012|том = |старонкі = 172-173|старонак = 395|серыя = Помнікі гістарычнай думкі Беларусі|isbn = |наклад = }}</ref>Прывілей, аднак, не змяніў раскладу сіл на карысць Жыгімонта, да таго ж, прывілей не быў зацверджаны Ягайлам. Прывілей 1432 года ў адрозьненне ад ранейшых згадвае князёў, якія бралі актыўны ўдзел у паўстанні на баку СьвідрыгайлыСвідрыгайлы, што можна лічыць спробай перацягвання іх на бок Жыгімонта, аднак яны па-ранейшаму мелі маёмасны імунітэт над сваімі землямі. Акрамя таго, прывілей можна разглядаць як спробу зацікаўлення баярства ўсходніх земляў ВКЛ пытаннем дарэчнасці Крэўскай уніі, якое было негалосна ўзнятае баярамі захаду і цэнтру ВКЛ. Наступны прывілей, выдадзены пасля смерці Ягайлы ў 1434 годзе ад імя Жыгімонта, прадугледжваў тыя ж правы для землеўладальнікаў разам са скасаваннем дзякла, якое паводле ўмоў прывілею 1432 года працягвалася ўносіцца на карысць вялікакняскага скарбу. Фармальна, аднак, прывілей пашыраўся толькі на баяраў, якія запісваліся ў гербавыя брацтвы Польшчы.
 
=== Дыпламатычная барацьба ===