Трагедыя ў Налібаках: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Масавае забойства ў Налібоках''', '''Трагедыя ў Налібоках''' — расправа, учыненая савецкімі партызанамі пад камандаваннем [[Васіль Яфімавіч Чарнышоў|Васіля Чарнышова]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29215442.html Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні] // [[Беларуская служба Радыё «Свабода»]]</ref>. над грамадзянскім насельніцтвам вёскі [[Налібокі]] (у [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]], цяпер тэрыторыя [[Беларусь|Беларусі]]) [[8 мая]] [[1943]] года. У выніку расправы загінула 128 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, некалькі падлеткаў і 10-гадовы хлопчык. Прычынай нападу стала супрацоўніцтва мясцовага насельніцтва з польскай [[Армія Краёва|Арміяй Краёвай]]. Паводле дадзеных [[Інстытут нацыянальнай памяці — Камісія па расследаванню злачынстваў супраць польскага народа|Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы]] мясцовай ячэйцы было ва ўльтыматыўнай форме прапанавана падпарадкавацца партызанскаму цэнтру ў Маскве, але тыя адмовіліся, што і паслужыла падставай для карнага рэйда<ref>[http://www.novpol.ru/index.php?id=432 КТО РАССТРЕЛИВАЛ БЕЛОРУССКИХ ПАРТИЗАН?]</ref>. Непасрэдна расправе папярэднічала перастрэлка партызан з мясцовымі жыхарамі<ref>[http://www.euroradio.fm/ru/748/reports/28076/ Свидетели о героях голливудского фильма «Вызов»: «Война списала всё»]</ref>. Пасля масавага забойства партызаны выкралі з вёскі 100 кароў і 70 коней<ref>[http://www.cherinfo.ru/880 Партизаны]</ref>.
 
У справаздачы савецкіх партызан было ўказана, што ў баі ў сяле разбіты нямецкі гарнізон самаабароны. Было таксама ўстаноўлена, што сілы самаабароны ў Налібоках у выглядзе ўзброенай ячэйкі [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] дзейнічалі пад кантролем акупацыйных уладаў і супрацоўнічалі з імі. Па ўспамінах вязня [[Мінскае гета|мінскага гета]] Міхаіла Окуня ў 1943 годзе «вельмі шмат партызан загінула ад рук гэтых акаўцаў, і з імі пачалася вайна».