Розніца паміж версіямі «Вялікі кулон»

4 байты выдалена ,  3 гады таму
др (Bot: Migrating 48 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q18854 (translate me))
 
== Апісанне ==
Вялікі кулон дасягае велічыні ад 50 да 60 см і важыць ад 600 да 1000 г. Яго размах крылаў складае ад 80 да 100 см. Вялікія кулоны з'яўляюцца самымі буйнымі прадстаўнікамі [[Атрад, біялогія|атрада]] [[Ржанкападобныясеўцападобныя|ржанкападобныхсеўцападобных]] і найбольш часта сустракаемы ў [[Еўропа|Еўропе]] кулон. Характэрнай рысай вялікага кулона з'яўляецца доўгая і выгнутая ўніз [[дзюба]]. [[Самка|Самкі]], як правіла, крыху буйнейшая за [[Самец|самца]], а яе дзюба яшчэ даўжэйшая і больш выгнутая. Акрамя гэтага, паміж імі знешніх адрозненняў не існуе. Афарбоўка вялікага кулона хутчэй сціплая, апярэнне вар'іруецца ад бэжава-карычневага да шэра-карычневага з рознымі палоскамі і украпінамі. Крык вялікага кулона складаецца з доўгага, амаль сумнага гуку, што нагадвала «палі-ці».