Архітэктура Мірскага замка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
З усіх веж Мірскага замка галоўная (уязная) па сваіх формах і арнаментацыі фасадаў з'яўляецца найбольш цікавай, яркай і дасканалай<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с. 6</ref>. Шасціярусное збудаванне ўзнеслася на 25-мятровую вышыню, яно стаіць на надзейным падмурку (12 х 12 м). Магутная вежа-волат упрыгожана арнаментальнымі паясамі і дэкаратыўнымі нішамі рознага памеру і формы, якія акумулююць у сабе традыцыйныя прыёмы і сродкі арнаментацыі мясцовага каменнага дойлідства<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138</ref>. Тут і [[Старажытная Русь|старажытнаславянскі]] [[парэбрык]], і аркатурныя [[Фрыз, архітэктура|фрызы]], і народжаныя дапытлівым розумам тутэйшых дойлідаў [[ніша|нішы]] — круглыя, трохчастковыя з віслымі гіркамі, паўцыркульныя, спічастыя, прамавугольныя.<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50</ref>.
 
Унікальным з'яўлялася першапачатковая задума сістэмы блакавання ўваходу на тэрыторыю замка. Ідэя ўздыму ўзроўня праезду на уязную вежу на 1,5 м вышэй тэрыторыі навокал замка забяспечыла магчымасць эфектыўна вырашыць гэту вельмі няпростую для раўніннай мясцовасці задачу. Дарога, якая вядзе да замка, за некалькі метраў да варот сканчалася прыпаднятым драўляным памостам, на які апускаўся пад'ёмны мост<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.17</ref>. Адзіны праезд ўу замак праразаў увесь першы паверх вежы, ён меў двое [[дуб]]овых варот (адны знаходзяцца на ўездзе, іншыя — на выездзе). Вароты замыкалі тоўстымі дубовымі брусамі, для якіх у бакавых сценах былі зроблены адмысловыя гнёзды (30x30 см). Акрамя таго, створ варот быў дадаткова абаронены [[герса]]й з кованых і завостраных знізу жалезных палос (герса, аднак, не ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах, таму некаторыя даследчыкі выказваюць сумнеў у існаванні герсы на вежы замка<ref>Мікалаў Волкаў. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка. с. 49-51</ref> ). Яна апускалася з другога паверху праз праём памерам 2,8x0,4 м. У выпадку небяспекі, перш чым варта паспявала зачыніць вароты, герса з вокамгненнай шпаркасцю валілася зверху, зачыняючы ўваход у замак<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138—139</ref>. Для прадухілення спроб выбівання, падпалу або іншага варыянту знішчэння сістэмы замыкання над уездам быў уладкованы [[машыкуль]] - адтуліна, праз якое на нападнікаў маглі зліваць кіпень, смалу або скідаць камяні<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.17</ref>.
 
У памяшканні над варотамі на другім ярусе ўязной вежы першапачаткова размяшчаўся механізм уздыму-апусканні герсы і пад'ёмнага моста. Шчыліна для герсы, адтуліны для мацавання механізму, для пропуску ланцугоў і для ўсталёўкі апорных бэлек захаваліся да цяперашняга часу, слупы, на якія абапіраўся пад'ёмны мост, выяўлены археалагічнымі даследаваннямі 1991 года, згадванні пра пад'ёмны мост і фрагментах механізму ўтрымоўваюцца ў інвентарным вопісе замка ад [[15 кастрычніка]] [[1688]] года<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.18</ref>.