Пажар у аўтобусе ў Мінску (1980): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Пажар у аўтобусе ў Мінску, 1980 у Пажар у аўтобусе ў Мінску (1980): робат перанёс старонку
афармленне, арфаграфія
Радок 4:
Падчас руху па [[Запарожская плошча, Мінск|Запарожскай плошчы]] (развязка вуліц Сталетава і Філімонава) каля 11-й гадзіны рэйсавы аўтобус «[[Ikarus|Ікарус]]» маршрута №62 вымушана спыніўся з-за аварыі: наперадзе перакулілася цыстэрна [[Бензавоз|бензавоза]]. Люк цыстэрны быў замацаваны [[Шворан|шворанам]] толькі з аднаго боку, таму [[бензін]] выліўся на асфальт. Заўважыўшы перакулены бензавоз, кіроўцы аўтамабіляў пачалі разварочвацца, а кіроўца аўтобуса адкрыў для выхада пасажыраў пярэднія дзверы.
 
Людзі, аднак, не спяшаліся адыходзіць далёка ад аўтобуса, спадзеючыся на тое, што рух неўзабаве ўзновіцца. Тым часам на плошчы з'явіўся «[[Масквіч, аўтамабіль|Масквіч]]» «[[Хуткая медыцынская дапамога|хуткай дапамогі]]». Імкнучыся аб’ехаць людзей, ён заўважыў, што трапіў у лужыну бензіна і рэзка затармазіў. Аўтамабіль заглух.
 
Пажар, найхутчэй, адбыўся ад іскры запальвання, калі кіроўца карэты «хуткай дапамогі» паспрабаваў завесці рухавік. У лічаныя імгненні аўтобус згарэў разам з пасажырамі. Загінулі таксама ўсе, хто стаяў на асфальце ў бензіне. Калі праз некалькі хвілін на месца здарэння прыехалі пажарныя, агонь быў патушаны за 15 секунд, але выратоўваць не было каго. Тэмпература гарэння была такая, што ў аўтобусе поручні выгарэлі амаль да асновы:
Радок 13:
{{канец цытаты|крыніца=Олег Гавдурович «Огни большого города» // «[[БелГазета]]» <small>20 кастрычніка 2003</small>}}
 
Загінулі 23 чалавекачалавекі (у тым ліку кіроўца аўтобуса). Уратаваліся 9 пасажыраў, якія здолелі выскакнуць з аўтобуса, калі кіроўца адчыніў усе дзверы. Міліцыя і ўрачы адмовіліся пераносіць астанкі загінулых для транспарціроўкі ў [[морг]], гэтым давялося займацца пажарнікам.
 
Смутак з нагоды трагедыі абвешчаны не быў, улады замаўчалі трагедыю<ref>{{Артыкул|аўтар=Елена Анкудо|прозвішча=|імя=|суаўтары=|дата публікацыі=20 кастрычніка 2003|загаловак=Огни большого города|фармат=|выдавец=«[[БелГазета]]»|дата=7 лістапада 2010|мова=ru}}</ref>. З-за мяжы звесткі пра трагедыю падаваліся, у прыватнасці, радыёстанцыяй «[[Голас Амерыкі]]»<ref name="navinyby">{{Артыкул|аўтар=Виктор Федорович|прозвішча=|імя=|суаўтары=|дата публікацыі=3 лістапада 2010|загаловак=Лимиты на смерть и масштабы соболезнования|фармат=|назва праекту=Общество|выдавец=«Белорусские новости»|дата=7 лістапада 2010|мова=ru}}</ref>.