Габон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
 
== Геаграфічнае становішча ==
Амаль пасярэдзіне перасякаецца лініяй [[экватар]]а. На поўдні і ўсходзе мяжуе з [[Рэспубліка Конга|Конга]], на поўначы — з [[Камерун]]ам, на паўночным захадзе — з [[Экватарыяльная Гвінея|Экватарыяльнай Гвінеяй]]. Дзве апошніх мяжы — каланіяльная спадчына — праходзяць па паралелях і мерыдыянах. На захадзе абмываецца [[Гвінейскі заліў|Гвінейскім залівам]] Атлантычнага акіяна. Берагавую лінію краіны на дзве часткі падзяляе мыс Лопес. На поўдзень ад яго берагі прамалінейныя, плоскія, з мелкаводнымі лагунамі. На поўнач ад мыса берагавая лінія мае больш складаныя абрысы, тут размешчаны зручныя бухты — эстуарыі рэк
 
== Прырода ==
[[File:Ogooué.JPG|thumb|рака Агавэ]]
Заходнюю частку краіны займае прыбярэжная нізіна шырынёй ад 20 да 300 кіламетраў, цэнтральную і ўсходнюю — паўднёвыя прыступкі Паўднёва-Гвінейскага узвышша: горы Шаю і Крыштальныя горы з сярэднімі вышынямі 600-800 метраў. Горы складзены часткова крышталічнымі пародамі, часткова — карбанатамі, што прыводзіць да распаўсюджання [[карст]]авых з’яваў. На тэрыторыі Габона выдзелены тры раёны карсту, многія пячоры не адкрытыя дагэтуль. Тоўшчы асадкавых парод прыбярэжнай нізіны ўтрымліваюць вялікія запасы нафты. У Франсвільскім прагіне на ўсход ад гор Шаю маюцца значныя запасы [[марганец|марганцавых]] і ўранавых руд.
 
Становішча на экватары абумовіла экватарыяльны тып клімату з невялікай гадавой амплітудай тэмператур і значнай колькасцю ападкаў, на поўдні і ўсходзе з’яўляецца непрацяглы сухі сезон. Буйнейшая рака Габона — [[Агавэ]], даўжынёй 1200 км. Вільготныя экватарыяльныя лясы займаюць каля 80 % тэрыторыі Габона. На ўсходзе маюцца ўчасткі саван. Унікальныя [[мангры|мангравыя]] экасістэмы ўбярэжжа Гвінейскага заліва. Асабліва значыя плошчы мангравых лясоў у эстуарыі ракі Муні на мяжы з Экватарыяльнай Гвінеяй. У 2002 годзе была створана Нацыянальная сістэма паркаў, што аб’ядноўвае 13 нацыянальных паркаў і займае 10 % тэрыторыі краіны. Па паказчыку долі прыродаахоўных тэрыторый Габон — адзін з сусветных лідараў.
 
== Гісторыя ==