Габон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 75:
Першымі жыхарамі габонскай зямлі былі [[пігмеі]]. Яны жылі невялікімі групамі ў трапічных лясах, асноўнымі іх заняткамі былі паляванне і збіральніцтва. У X-XIII стагоддзях пачалася міграцыя плямёнаў банту да ўзбярэжжа акіяна. На ўсходзе і поўдні Габона рассялілася племя тэке, на поўначы — племя мпонгве. У XIX-м стагоддзі ў Габон прыйшло племя фанг, якое, адцяснуўшы ранейшых жыхароў, стала самай шматлікай этнічнай групай насельніцтва краіны. Да часу з'яўлення еўрапейцаў у Габоне мясцовае насельніцтва жыло першабытна-абшчынным ладам і не мела нават зародкаў дзяржаўнасці.
 
У 1472 годзе партугальскі капітан Руй Сікейра першым з еўрапейцаў наведаў узбярэжжа Габона, яму ж краіна абавязана сваёй назвай. У XVII-XVIII стагоддзях у Габон сталі прыплываць галандцы, французы, іспанцы. Яны абменьвалі свае тавары (соль, крэмневыя стрэльбы, порах, бусы, алкагольныя напоі і інш.) на слановую косць, эбеновое дрэва, воск, мёд, пальмавы алей. У прыбярэжных раёнах ствараліся гандлёвыя факторыі і каталіцкія місіі. У пачатку XVIII стагоддзя на ўзбярэжжы паўстала каралеўства Арунгу, што стала буйным пастаўшчыком рабоў і праіснавала да свайго распаду ў 1873 годзе. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў рэгіёне ўзмацніліся пазіцыі Францыі. У 1849 году французы захапілі партугальскі карабель гандляроў рабамі, і вызваленыя французамі афрыканцы заснавалі паселішча Лібрэвіль, цяперашнюю сталіцу Габона. У канцы стагоддзя пачалося пранікненне французаў ва ўнутраныя раёны краіны. 1880 годзе П’ер дэ Браза заснаваў горад [[Франсвіль]] на ўсходзе сучаснага Габона. Каланізатары стварылі плантацыйную гаспадарку і транспарную інфраструктуры, пачалі распрацоўку карысных выкапняў. Падчас Другой сусветнай вайны каланіяльныя ўлады вырашылі падпарадкоўвацца [[Рэжым Вішы|Вішысцкаму ўраду]] і на тэрыторыі краіны адбыліся баі паміж мясцовымі ўзброенымі сіламі і корпусам Шарля дэ Голя.
 
У 1960 годзе Габон атрымаў незалежнасць. З таго часу і па сёння (2018) у Габоне змянілася ўсяго тры прэзідэнты. Першы з іх, Леон Мба займаў пасаду да 1967 года. Амаль паўвека, да сваёй смерці ў 2009 [[прэзідэнт]]ам краіны і адначасова галоўнакамандуючым узброенымі сіламі з'яўляўся Эль Хадж Амар Бонга Андзімба, які нязменна займаў гэты пост з лістапада 1967 (тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 7 гадоў; апошні раз перавыбраны ў 2005). Пасля смерці дыктатара Габон стаў дэмакратычнай краінай, зрэшты, умовы для дэмакратызацыі былі закладзены самім Бонгам яшчэ ў пачатку 1990-х.