Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
== Прырода ==
[[Файл:CARvillagefromthesky.jpg|thumb|left|Вёска ў ЦАР]]
Паверхня краіны ўяўляе сабой хвалістае пласкагор'е вышынёй ад 600 да 900 метраў, што раздзяляе басейны ракі [[Рака Конга|Конга]] і возера [[Возера Чад|Чад]]. У яго межах вылучаюць ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходняя частка мае агульны ўхіл на поўдзень, да рэк [[Рака Мбому|Мбому]] (Бому) і [[рака Убангі|Убангі]]. Большая частка тэрыторыі занята ўзвышшам Азандэ (сярэднія вышыні 600-900 метраў). На ім узвышаюцца астанцовыя гранітныя масівы Ядэ на захадзе і Фертыт на ўсходзе (вышыня да 1388 метраў, [[гара Нгаўі]]). На поўначы ўзвышша паступова пераходзіць у забалочаную раўніну паўднёвай ускраіны ўпадзіны Чад. [[Карысныя выкапні]]: [[алмаз]]ы, [[уранавая руда|уранавыя]], медныя, жалезныя, нікелевыя і кобальтавыя руды, [[нафта]]. [[File:Republique Centrafricaine - Boali - Chutes de Boali.jpg|thumb|left|Вадаспад Баалі на рацэ Мбалі]]. Краіна з'яўляецца цэнтрам буйнейшай у свеце магнітнай анамаліі Бангуі, паходжанне якой застаецца невытлумачальным.
 
Клімат і расліннасць змяняюцца з поўначы на поўдзень. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 ° С, а на поўдні — 25 ° С. Сярэдняя гадавая колькасць [[ападкі|ападкаў]] на поўдні перавышае 1900 мм, на поўначы яна складае 1250 мм у год; працягласць вільготнага сезона скарачаецца з поўдня (травень-кастрычнік) на поўнач (чэрвень-верасень), у сярэднім ён доўжыцца з ліпеня па кастрычнік; снежань і студзень — самыя сухія месяцы.