Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
{{main|Гісторыя ЦАР}}
=== Старажытнасць ===
Старажытная гісторыя народаў ЦАР мала вывучана. Выяўленыя пры здабычы алмазаў у басейне ракі [[Рака Убангі|Убангі]] прылады [[Каменны век|каменнага веку]] даюць падставу лічыць, што ў старажытнасці раўніны Цэнтральнай Афрыкі былі заселенызаселенымі. Хутчэй за ўсё, жывёлаводы перасяліліся сюды з паўночных саванаў, якія ўжо былі закранутыя працэсамі апустыньвання. Знойдзеныя ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя антраполагам [[П'ер Відаль|П'ерам Відалем]] на паўднёвым захадзе краіны [[мегаліт]]ы Буар вышынёй да 3 м адносяцца да эпохі неаліту[[неаліт]]у. Сярод народа [[гбая]] яны вядомыя пад назвай «таджуну», гэта значыць стаячыя камяні.
 
Здаўна па тэрыторыі краіны праходзілі шляхі шматлікіх міграцый афрыканскіх народаў, і гэта ў значнай ступені паўплывала на яе засяленне. Першымі жыхарамі на гэтай тэрыторыі, відаць, былі [[пігмеі]]. Аб існаванні зямель да захаду ад вытокаў Ніла, населеных цёмнаскурымі народамі, было вядома старажытным егіпцянам. Расшыфраваныя надпісы на егіпецкіх манументах распавядаюць аб краіне [[Уам]] (у раёне рэк [[Рака Мобу|Мобу]] і [[Рака Кембэ|Кембэ]]), населенай «чорнымі карлікамі - пігмеямі». На старажытнаегіпецкіх картах рэкі [[Рака Убангі|Убангі]] і Уэле зваліся Чорным Нілам і былі злучаныя з Белым Нілам ў адну раку.
 
=== Каланіяльны перыяд ===
У XVI - XVII стагоддзях на тэрыторыю міжрэчча Убангі - Шары з абязлюдзелых узбярэжжаў сталі прыходзіць паляўнічыя за жывым таварам. ТымАднак непраз менш, з-за аддаленасціаддаленасць ад акіянаў і становішча ў сэрцы трапічнай гэтаяАфрыкі краіна аж да XIX ст. заставалася невядомай еўрапейцам. Падчас [[Каланіяльны падзел Афрыкі|падзелу Афрыкі]] тэрыторыя будучай ЦАР увайшла ў сферу інтарэсаў французаў. У 1895 годзе Францыя стварыла залежную тэрыторыю Убангі-Шары. Пасля Першай сусветнай вайны калонія была аддадзена ў арэнду буйным кампаніям, якія прымушалі мясцовае насельніцтва працаваць у нечалавечых умовах на плантацыях [[гевея|гевеі]], кавы, не плацячы грошай і нават беручы ў заложнікі сем'і рабочых. Дзесяткі тысяч завербаваных у суседняе Конга абарыгенаў загінулі падчас прымусовых работ на будаўніцтве чыгункі Конга-Акіян. Усё гэта прывяло да моцнага антыкаланіяльнага "паўстання ручкі матыгі" (1928), жорстка задушанага каланіяльнымі ўладамі. У час Другой сусветнай вайны верх атрымалі антыфашысцкія галісцкія сілы.
 
=== Перыяд незалежнасці===
Радок 73:
У пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў пад уплывам агульных дэмакратычных тэндэнцыяў у Афрыцы і палітыка-эканамічнага ціску з боку заходніх донараў ваенныя ўлады абвясцілі, што прыступаюць да стварэння ўмоў для вяртання краіны да грамадзянскага кіравання. Аднавілася дзейнасць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У [[1993]] годзе на прэзідэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог [[Анж-Фелікс Патасэ]]. У верасні [[1999]] года ён быў перавыбраны на новы шасцігадовы тэрмін.
 
На працягу некалькіх гадоў сітуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебяспечнай, рэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі [[Лівія|лівійцаўЛівіі]] і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.
 
У 2012-2013 гг. на тэрыторыі краіны дзейнічала мяцежная кааліцыя «Селека». Групоўка праводзіла ваенныя дзеянні супраць афіцыйных уладаў і арміі ЦАР. 24 сакавіка 2013 г. паўстанцы ўвайшлі ў Бангі і іх лідар Мішэль Джатодзія абвясціў сябе прэзідэнтам краіны, зрэшты, праз 10 месяцаў ён склаў з сябе паўнамоцтвы.