Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 72:
Першы абраны пасля атрымання незалежнасці прэзідэнт [[Давід Дако]] быў зрынуты ў [[1966]] годзе ў выніку ваеннага перавароту. Да ўлады прыйшоў [[Жан-Бэдэль Бакаса]], які абвясціў ЦАР імперыяй, а сябе — імператарам. У [[1979]] годзе пры ваеннай падтрымцы [[Францыя|Францыі]] да ўлады вярнуўся Дако, краіне была вернута ранейшая назва. У [[1981]] годзе ў выніку чарговага ваеннага перавароту прэзідэнтам стаў генерал [[Андрэ Калінгба]].
 
У пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў ваенныя ўлады абвясцілі, што прыступаюць да стварэння ўмоў для вяртання краіны да грамадзянскага кіравання. Аднавілася дзейнасць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У [[1993]] годзе на прэзідэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог [[Анж-Фелікс Патасэ]]. У верасні [[1999]] года ён быў перавыбраны на новы шасцігадовы тэрмін. На працягу некалькіх гадоў сітуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебяспечнай, рэжымРэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі [[Лівія|Лівіі]] і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.
 
У 2012-2013 гг. на тэрыторыі краіны дзейнічала мяцежная кааліцыя «Селека». Групоўка праводзіла ваенныя дзеянні супраць афіцыйных уладаў і арміі ЦАР. 24 сакавіка 2013 г. паўстанцы ўвайшлі ў Бангі і іх лідар Мішэль Джатодзія абвясціў сябе прэзідэнтам краіны, зрэшты, праз 10 месяцаў ён склаў з сябе паўнамоцтвы.