Розніца паміж версіямі "Янка Лучына"

172 байты дададзена ,  3 гады таму
Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Я. Лучына ў вершы «Стары ляснік» — беларускім варыянце ўрыўка са сваёй польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік».
 
[[Файл:Łučyna3.jpg|thumb|250px|Паштоўка, прысвечаная Янку Лучыне, «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]» (1906)]]
У вершы «Роднай старонцы» паўстае зрокавы малюнак радзімы паэта, заснаваны на канкрэтных вобразах-прыкметах роднага краю і падсвечаны шчымлівым пачуццём любасці да айчыны. Гэтае пачуццё паэта і ў шчырай спагадзе сацыяльна прыніжаным насельнікам Беларусі, і ў непахіснай веры ў будучыню роднай старонкі, у будучыню яе народа: