Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 83:
== Насельніцтва ==
[[Файл:Bayaka kids.jpg|thumb|left|Дзеці народа бая]]
Колькасць насельніцтва ў сённяшніх умовах не паддаецца дакладнаму падліку, розныя крыніцы прыводзяць дадзеныя ад 4,6 да 5,7<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ct.html</ref> млн чалавек (2017). Штогадовы прырост ацэньваецца ў 2 %, сумарны каэфіцыент нараджальнасці — 4,3. Праацягласць жыцця ў 2017 годзе складае 52,8 гадоў, гэта трэцяе месца з канца перад [[Ангола|Анголай]] і С’ера-Леоне<ref>http://apps.who.int/gho/data/node.main.688?lang=en</ref>. Па розных ацэнках, ад 4 да 11 % насельніцтва хворыя на СНІД, прычым толькі 3 % насельніцтва маюць доступ да высакаактыўнай антырэтравіруснай тэрапіі.
 
Большасць насельніцтва належыць да [[банту]] і адамаўа-усходніх падгруп. Паўсюдна жывуць [[бая]] (33 %), [[банда, народ|банда]] (27 %), манджыа (13 %), на поўначы — [[сара, народ|сара]] (10 %), уздоўж ракі [[рака Убангі|Убангі]] — бубангі, на захадзе — [[зандэ, народ|зандэ]], у лясных раёнах пігмеі бінга і іншыя. Еўрапейцаў 6,5 тысяч, у тым ліку 3,5 тысяч французаў. Афіцыйная мова — французская; мовай міжнацыянальных зносін выступае крэольская мова санго. Сярод вернікаў прыхільнікаў мясцовых традыцыйных вераванняў 35 %, пратэстантаў і каталікоў па 25 %, мусульман 15 % (2002). Падчас рэлігійнага канфлікта 2013 многія мусульмане былі вымушаны эміграваць у суседнія Чад і Камерун. Пісьменнымі з'яўляюцца ледзьве больш за траціну дарослага насельніцтва (36 % у 2017)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ct.html</ref>
 
Сярэдняя шчыльнасць — 8 чал./км², што ў 7 разоў менш за сярэднеафрыканскі паказчык. Больш заселенызаселеныя паўднёвыя і паўднёва-заходнія раёны — каля 12 чал./км². У гарадах пражывае прыблізна трэцяя частка насельніцтва, адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце. Аднак аўтарытэтная крыніцца cia.gov ацэньвае ўзровень урбанізацыі ў 2017 годзе ў 40 %<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ct.html</ref>. Найбуйнейшыя гарады: [[горад Бангі|Бангі]] (542 тысячы жыхароў у 2015<ref>http://www.geonames.org/CF/largest-cities-in-central-african-republic.html</ref>, [[горад Бамбары|Бамбары]], Бербераты, Буар, Басангоа.
 
== Эканоміка ==