Дзясна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
Бярэ пачатак на [[Смаленскае ўзвышша|Смаленскім узвышшы]], упадае ў Дняпро вышэй [[Кіеў|Кіева]]. У верхнім цячэнні берагі пераважна нізінныя і забалочаныя, ніжэй г. Бранск правы бераг павышаецца. Даліна пераважна трапецападобная, шырокая, у верхінім і часткова сярэднім цячэнні асіметрычная, з нізкім левым і высокім (да 35—40 м) правым берагам. Пасля ўпадзення р. [[Сейм (рака)|Сейм]] даліна расшыраецца. Ніжэй берагі палогія, пясчаныя. Пойма забалочаная, рака ўтварае шмат рукавоў і старыц. Рэчышча пясчанае, звілістае, няўстойлівае, шмат мелей. Шырыня рэчышча да 450 м, глыбіня 2—4 м, максімальная — 17 м. Сярэдні нахіл 1 м/км.
 
Галоўныя прытокі: Судасць, Сноў (справа), Болва, Наўля, Няруса, [[Сейм (рака)|Сейм]] і [[Асцёр (ракапрыток Дзясны)|Асцёр]] (злева).
 
Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў са снежня да красавіка. Вясной у паводку шырока разліваецца, назіраецца нізкая летняя межань, амплітуда ваганняў узроўняў вады дасягае 3—4 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 360 м³/с.