Калочынская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Калочынская культура''' — археалагічная культура [[Племя|плямён]], якія ў III-й чвэрці I-га тыс. н.э. (храналагічныя рамкі: канец IV—IX ст., найбольш абгрунтаваная дата V—VII ст.) насялялі большую частку басейна [[Дзясна|Дзясны]], [[Рака Сейм|Сейма]], вярхоўяў рэк [[Рака Сула (прыток Дняпра)|Сула]] і [[Псёл]], Гомельскае і Магілёўскае Падняпроўе, ніжняе цячэнне [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]], левабярэжжа [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] ад вусця [[Пціч (рака)|Пцічы]] да зліцця з [[Рака Дняпро|Дняпром]].
 
Назва ад [[Калочын (археалагічныя помнікі)|гарадзішча]] каля вёскі [[Калочын]] [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага раёна]]. Насельніцтва займалася [[земляробства]]м, [[жывёлагадоўля]]й, [[паляванне]]м і хатнімі промысламі. Асноўным тыпам пасяленняў былі неўмацаваныя [[Селішча, археалогія|селішчы]]; нешматлікія гарадзішчы служылі сховішчамі на выпадак ваеннай небяспекі. Жыллё — аднакамерныя паўзямлянкі [[зруб]]най ці слупавой канструкцыі (часта з апорным слупам у цэнтры), чатырохвугольныя ў плане. Характэрны адкрытыя агнішчы, трапляюцца печы-каменкі. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахаванняў на бескурганых і [[курган]]ных могілках, пахаванні ўрнавыя і ямныя. Насельніцтва вырабляла ляпныя [[Гаршчок|гаршчкі]] пераважна слоіка- і цюльпанападобных рабрыстых форм, а таксама прылады працы і зброю з [[жалеза]], [[бронза]]выя ўпрыгожанні і іншае.