Дзяржынская (гара): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91 перанёс старонку Гара Дзяржынская у Дзяржынская (гара)
вікіфікацыя
Радок 14:
'''Дзяржынская гара''' (да [[1958]] г. '''Святая гара''') — найвышэйшы пункт [[Мінскае ўзвышша|Мінскага ўзвышша]] і [[Беларусь|Беларусі]], знаходзіцца каля вёскі [[Вёска Скірмантава|Скірмантава]] [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага раёна]], за 20 км на поўнач ад [[Дзяржынск]]а, за 30 км на паўднёвы захад ад [[Мінск]]а.
 
[[Вышыня над узроўнем мора]] складае 345 м, над рэкамі, вытокі якіх пачынаюцца каля падэшвы гары ([[Пціч (рака)|Пціч]], [[Іслач (рака)|Іслач]], [[Рака Сула (прыток Нёмана)|Сула]], [[Рака Уса, прыток Нёмана|Уса]]), узвышаецца на 40—50 м.
 
Гара складзена з [[марэна|марэны]] сожскага зледзянення, укрыта [[Лёс, горная парода|лёсападобнымі]] пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы больш выразныя, стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія спадзістыя, да 2—1,5°, разараныя. Адносныя перавышэнні 30—35 м/км².