Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя, афармленне
Радок 6:
'''Мінскае ўзвышша''' займае найбольш высокую частку [[Беларуская града|Беларускай грады]] і ўсёй [[Беларусь|Беларусі]]. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. [[Мінск]], большыя або меншыя часткі [[Барысаўскі раён|Барысаўскага]], [[Валожынскі раён|Валожынскга]], [[Вілейскі раён|Вілейскага]], [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага]], [[Крупскі раён|Крупскага]], [[Лагойскі раён|Лагойскага]], [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага]], [[Мінскі раён|Мінскага]], [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага]] раёнаў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са [[Стаўбцоўская раўніна|Стаўбцоўскай раўнінай]], на ўсходзе  — з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўнінай]], на поўначы  — са [[Свянцянскія грады|Свянцянскімі градамі]], на захадзе  — з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і [[Нарачана-Вілейская нізіна|Нарачана-Вілейскай нізінай]]. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — [[Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыня НУМ|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.
 
== Структура ==
На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча:
* [[Аляхновіцкае ўзвышша]],
* [[Докшыцкае ўзвышша]],
* [[Івянецкае ўзвышша]],
* [[Лагойскае ўзвышша]],
* [[Плешчаніцкае ўзвышша]],
* [[Радашковіцкае ўзвышша]].
Паводле новых даследаванняў, да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і [[Валожынскае ўзвышша]], якое па традыцыі разглядаюць як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.
 
== Пароды ==
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і [[жвір]]) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі [[ледавік]] падступаў да Мінскага ўзвышша.
 
Радок 24:
 
== Гідралагічныя асаблівасці ==
Мінскае ўзвышша з'яўляеццаз’яўляецца часткай [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна [[Нёман]]а — [[Вілія]] і яе левыя прытокі [[Рака Сэрвач, прыток Віліі|Сэрвач]], Дзвінаса, Ілія; [[Заходняя Бярэзіна]] з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] — дняпроўская [[Бярэзіна]] і яе прытокі [[Поня]], [[Рака Гайна|Гайна]], [[Рака Пліса, прыток Бярэзіны|Пліса]], [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслач]], [[Рака Пціч|Пціч]]. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы ([[Заслаўскае вадасховішча]], [[Вадасховішча Крыніца|Крыніца]], [[Вадасховішча Дразды|Дразды]]), на р. Вяча ([[вадасховішча Вяча]]), на р. Пціч ([[Воўкавіцкае вадасховішча]]). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]].
 
== Расліннасць ==
Найбольшая разаранасць (каля 50 %) назіраецца на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы складае да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.
 
== Выдатныя мясціны ==
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку.
 
== Гл. таксама ==
* [[ЛагойскаеАшмянскае ўзвышша]]
 
* [[АляхновіцкаеНавагрудскае ўзвышша]]
* [[Лагойскае ўзвышша]]
 
== Літаратура ==
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 62-63.
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://www.nadir-minsk.com/images/stories/2009_Panasen/mao.jpg Мапа найвышэйшых геаграфічных кропак Мінскай вобл.] {{ref-ru}}