Васілька (князь слонімскі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: пра магчымыя ранейшыя падзеі
Радок 79:
 
== Біяграфія ==
ЁсцьГіпатэтычна гіпатэтычная магчымасцьмагчыма з'яўленняяўленне Васількі на слонімскім стальцы пасляяк мірувыніку міра, заключанага ў канцы 1276 -- пачатку 1277 года, князёў уладзімір-валынскага [[Уладзімір Васількавіч|Уладзіміра Васількавіча]] і галіцкага [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] з вял.кн.літоўскім [[Трайдзень|Трайдзенем]]. Перад гэтым Трайдзень напаў на Драгічын, які належаў Льву, і спрабаваў пасяліць прусаў каля Слоніма, на мяжы ўладанняў Уладзіміра. У адказ, сярод іншага, Уладзімір паслаў войскі да Слоніма і захапіў прусаў. Для міру, на думку [[Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута|У. Пашуты]], Трайдзень мусіў адмовіццаадмовіўся да прэтэнзій на Драгічын<ref>''Пашуто В. Т.'' Образование Литовского государства. -- М.: Изд-во АН СССР, 1959. -- 533 с. -- С. 388.</ref>, а таксама, на думку [[А. Дубоніс|А. Дубоніса]], ад Слоніма і Ваўкавыска<ref>''Dubonis A.'' Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268-1282). -- Vilnius: LII Leidykla, 2009. -- 241 р. -- P. 116-117</ref>. Аднак, князь Васілька мог сядзець на слонімскім стальцы і перад гэтым.
 
Упершыню Васілька ўспамянуты у падзеях 1283 года, сярод князёў, якія найбольш верна служылі князю Уладзіміру Васількавічу -- [[Галіцка-Валынскі летапіс]] двойчы называе Васільку «ваяводам» Уладзіміра і тройчы пад тытулам «князь Вослонимский» (Іпацьеўскі летапіс, слп. 884, 885, 887, 889<ref>Полное собрание русских летописей. — СПб.: Типография М. А. Александрова, 1908. — Т. II. Ипатьевская летопись / под ред. А. А. Шахматова. 938 стб.</ref>). Гэтая згадка — адзінае сведчанне пра існаванне Слонімскага княства<ref name="Kogan" />.