Розніца паміж версіямі "Слонім"

Аб’ём не змяніўся ,  2 гады таму
др
Летапісныя назвы: '''Услонім''', '''Васлонім''', якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.
 
Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў [[Ніжні замак, Слонім|драўляны замак]]. Упершыню Слонім згадваецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьцеўскім летапісе]] пад 1252 г. У XII-XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе [[ВКЛ]]. Пад 12821283 годам узгадваецца [[Васілька Слонімскі|«князь васлонімскі» Васілька]]<ref name="PSRL"/>. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410 года. З 1413 года Слонім у складзе Троцкага ваяводства.
 
У [[1490]] г. [[Казімір Ягелончык]] будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яну Мікалаевічу Радзівілу]], у асноўным пабудаваны [[Верхні замак, Слонім|новы замак]]. У 1531 вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Рыгор Грынькавіч Валовіч|Р. Валовіча]], з 1586 — канцлера літоўскага [[Л. Сапега|Л. Сапегі]]. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з'яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.