Смаленская вайна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Перад вайной ==
Вайна была пачатая МасквойРасіяй зяк мэтайпрацяг адабрацьбарацьбы уза Рэчыпрымежныя Паспалітайтэрыторыі (Смаленшчыну і Чарнігаўшчыну, а пры магчымасці, і іншыя [[Беларусь|беларускія]] і [[Украіна|ўкраінскія]] земліінш.). Падрыхтоўка да яе вялася з разлікам на тое, што [[каталіцтва|каталіцкія]] дзяржавы Еўропы, звязаныя Трыццацігадоваю вайною, не змогуць дапамагчы свайму натуральнаму (каталіцкаму) саюзніку на ўсходзе — Рэчы Паспалітай.
 
З іншага боку, Масква разлічвала на дапамогу [[Швецыя|Швецыі]] і [[Асманская імперыя|Турцыі]] — праціўнікаў каталіцкіх дзяржаваў-камбатантаў. Сапраўды, не зважаючы на [[Альтмаркскі дагавор, 1629|Альтмаркскі дагавор]] Швецыі і Рэчы Паспалітай (1629), Швецыя ажыццяўляла з [[1630]] году ваенна-тэхнічную дапамогу Масковіі ўзамен за пастаўкі хлеба па ільготных цэнах. Аднак, фармальнага пагаднення па вайсковым узаемадзеянні са Швецыяй і Турцыяй не было дасягнута — наадварот, напрыклад, [[Крымскае ханства|крымскія]] татары (саюзнікі Турцыі) не раз нападалі на маскоўскія землі (чэрвень 1632, май-чэрвень [[1633]]). Рыхтуючыся да вайны, Маскоўскае царства ажыццяўляла пераўзбраенне і пашырэнне і рэарганізацыю свайго войска ({{таксама}}: [[полк новага строю]]), і кіраўнічыя колы меркавалі, што да вайны гатовыя, з чым, аднак, не згаджаліся іншаземныя спецыялісты (шведскі рэзідэнт І. Мелер, 1632). Не выключана, што варожая да Масквы пазіцыя крымскіх татараў была падрыхтаваная дзеяннямі эмісараў ураду Рэчы Паспалітай яшчэ вясной 1632.
 
== Ваенныя дзеянні ==
===Пачатак вайны===